23 сакавіка канцэртная прэзэнтацыя новага альбому Лявона Вольскага

23 сакавіка ў тэатры імя Янкі Купалы адбудзецца прэзэнтацыя сольнага альбому Лявона Вольскага «Белая яблыня грому» на вершы беларускіх клясыкаў.


Малюнак Лявона Вольскага да новага альбому

На дыску, які мусіць зьявіцца ў продажы якраз да прэзэнтацыі, будзе 12 песень, напісаных Вольскім на творы вядомых беларускіх паэтаў XIX–XX стагоддзяў — Чачота і Міцкевіча, Купалы і Коласа, Танка і Куляшова. Кожны зь вершаў атрымаў асабістае сучаснае музычнае ўвасабленьне. Ёсьць тут і рок, і рэп, і нават хэві-мэтал.

23 сакавіка ў тэатры імя Я.Купалы Лявон Вольскі з прэзэнтацыяй альбому «Белая яблыня грому». Пачатак — 19.00. Квіткі: ад 10 да 80 тыс. Даведка і замова квіткоў: Velcom 655 55 96, МТС 655 55 96, гарадзкі 280 15 10, а таксама праз сайт www.soundline.by.

Падрабязьней пра новы альбом Лявона Вольскага:

12:00, 16/03/2010 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.059 seconds.