ZnaROCK

 

Ідэя стварыць электрычны гурт зьявілася, калі Ян Вараб’ёў, Іван Анішчанка і Яўген Сокалаў разам навучаліся ў Ліцэі БДУ, а потым – на фізфаку БДУ. Час ажыцьцявіць задуму прыйшоў на пачатку 2006 года, тады й адбыліся першыя рэпэтыцыі.

Пасьля таго як зьмянілася некалькі бубначоў, у ліпені 2006-га ў гурт прыходзіць навучэнец БНТУ бубнач Зьміцер Цітоў. Ужо ў жніўні пачалі рэпэтаваць новым складам. Так склалася кампанія маладых, вясёлых і крэатыўных сяброў.

Першы канцэрт адбыўся на Halloween, пасьля якога адбылася знакавая падзея для гурта ZnaROCK: напісалася новая песьня – «Піраты Менскага мора». Менавітая яна вызначыла стыль і ідэю будучага альбому.

Увесну 2007-га пачалі часьцей выступаць на канцэртах, апошні зь якіх адбыўся ў межах рок-фэсту БДУ напрыканцы красавіка.

Зараз гурт працуе над матэр’ялам, які б мог арганічна скласьці будучы альбом.

Склад:

  • Іван Анішчанка – бас-гітара
  • Ян Вараб’ёў – вакал, рытм-гітара
  • Яўген Сокалаў – сола-гітара
  • Зьміцер Цітоў – бубны
­


Раздрукаваць | Праглядаў 4182|
 
 
In 0.0648 seconds.