Аляксандар Мілінкевіч: "Гульні – да самай раніцы, а потым раніцою ішлі ўжо да Нёмана, у лес гуляць"

Аляксандар МілінкевічАляксандар Мілінкевіч, выпускнік фізыка-матэматычнага факультэту Гарадзенскага пэдагагічнга інстытуту, адзіны кандыдат ад дэмакратычных сілаў Беларусі, удзельнічае ў апытанцы studenty.by вядомых асобаў Беларусі аб сьвяткаваньні Новага году ў студэнцкія гады і плянах на адзначэньне Новага году 2006.

­

Як сьвяткавалі Новы Год у студэнцкія гады?  

Я вельмі цаню хатнія традыцыі. У нас у доме абавязкова было, каб уся сям’я была ў новы год у хаце. Гэта рыхтавала мама. І бацька, і ўся сям’я зьбіралася. Пасьля гэтага я цалаваў сваіх бацькоў і бег у інтэрнат. Бо я меў такое няшчасьце – я ня жыў у інтэрнаце. А ў інтэрнаце - усё студэнцкае жыцьцё. Там мы вытваралі розныя рэчы. У той час да тэлевізара ніхто не імкнуўся – ня было такога. І перадачы там – аганькі – не такія цікавыя... І мы рабілі ў касьцюмах маскарады розныя, і гульні, і “танцы з пшэціскам” былі, усё было – трошкі іншая была сытуацыя. Я вельмі часта апранаўся ў сьвятара – і бласлаўляў там усіх, і апранаўся яшчэ быў у князя, у рыцара такога.

Але гульні – да самай раніцы, а потым раніцою ішлі ўжо да Нёмана, у лес гуляць. І стандартна кожны год адно і тое ж :))))

Як зьбіраецеся адзначаць надыходзячыя сьвяты? 

А ў гэтым годзе я традыцыйна еду ў сваю ўлюбёную вёсачку – у Бершты, у пушчу, на бераг возера.

Растопім лазьню, будзем сягаць у проруб. На наступны дзень будзе конік - з санямі будзем насіцца па лесе. І калі лыжы пасьпеем здабыць, то яшчэ на лыжах пагяняю трошачкі.

Будзе ўся сям’я – разам зь дзецьмі. І таксама маскарад будзе. Я ўжо й Віцю Шалкевіча прасіў, каб ён можа дапамог – з тэатра ўзяць якія касьцюмчыкі. На сам новы год будзе чалавек 7, можа 8. А на наступны дзень прыедзе ўся мая “Ратуша” – усе тыя, з кім я 10 год прапрацаваў. Там будзе чалавек 20.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1063 seconds.