Падкасты робяцца ўсё больш папулярнымі ў байнэце

TOL-блог далучыўся да моднай тэндынцыі і запусьціў стужку падкастаў. Днямі выйшаў ужо чацьверты выпуск. У выпуску можна пачуць экслюзіўную размову з Аляксандрам Мілінкевічам. Размова ідзе пра беларускую моладзь, праграму Каліноўскага і мясцовыя выбары. У спэцыяльным падкасьце слухайце пра тое, чаму экс-кандыдату не патрэбная ахова, хто паехаў вучыцца ў Польшчу і чым яны там займаюцца, чаму Аляксандар Мілінкевіч шкадуе моладзь БРСМ і ці варта ўдзельнічаць у выбарах, якіх няма.

Даведка Studenty.by

Падка́стынг (ангельск. podcasting) — спосаб публікацыі гукавых передачаў (звычайна ў фармаце MP3) ў Сеціве, пры якім слухачы могуць падпісвацца і атрымліваць новыя выпускі адразу па іх зьяўленьні.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0873 seconds.