Маладых дызайнераў і студэнтаў запрашаюць паўдзельнічаць у конкурсе на стварэнне крэсла

Дызайнераў у галіне праектавання прадметаў і абсталявання, а таксама студэнтаў ад трэцяга курса профільных ВНУ і ўзростам да 30-год прадпрыемства Экспафорум і Мінскі тыдзень дызайну запрашаюць да ўдзелу ў прафесійным конкурсе.

Галоўны крытэрый адбору – партфоліа, якое ўдзельнікі мусяць даслаць не пазней 20 сакавіка.

Арганізатары разлічваюць, што конкурс дасць маладым перспектыўным дызайнерам шанец папрацаваць з рэальнымі праектамі і дасць вопыт працы з сур'ёзнымі кампаніямі вытворцамі. Якія ў сваю чаргу атрымаюць магчымасць пазнаёміцца з лепшымі маладымі дызайнерамі Беларусі.

Падрабязнасці пра ўмовы конкурса змешчаныя на сайце Мінскага тыдня дызайну.

Мінскі тыдзень дызайну - незалежная ініцыятыва для развіцця і прасоўвання дызайну ў Беларусі. На працягу тыдня праходзяць выставы, лекцыі, экскурсіі на вытворчасці, дні адчыненых дзвярэй мэблевых салонаў, сустрэчы з дызайнерамі, майстар-класы, прэзентацыі фірмаў і кампаній-вытворцаў, прэзентацыі пастаўшчыкоў дызайнерскай мэблі і абсталявання.

12:11, 23/02/2015 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0649 seconds.