30 Seconds To Mars у Мінску – апошнія 300 квіткоў у фан-зону

Арганізатары канцэрта 30 Seconds To Mars у Мінску абвясцілі пра з’яўленне ў продажы дадатковай партыі квіткоў у фан-зону. Амерыканскія рокеры выступяць на «Чыжоўка-Арэне» 4 красавіка 2015 з праграмай «Каханне + палкасць».

Квіткі на фан-зону скончыліся яшчэ некалькі тыдняў таму. Гэта катэгорыя заўжды з’яўляецца аб’ектам асаблівай зацікаўленасці для аматараў любога артыста, паколькі дае магчымасць знаходзіцца максімальна блізка да сцэны. У выпадку 30 Seconds To Mars яна карыстаецца дадатковым попытам яшчэ і таму, што лідэр гурта Джарэд Лета ўвесь час кантактуе і ўзаемадзейнічае з гледачамі фан-зоны, рэгулярна вытасківаючы адтуль паклоннікаў на сцэну. 

– 30 Seconds To Mars – гэта той рэдкі выпадак, калі топавы замежны артыст не адгароджваецца ад сваёй публікі, а радуецца канцэрту разам з ёй. Асабіста мне гэта вельмі імпануе. Гэта апошняя партыя квіткоў на фан-зону, больш мы не здолеем зрабіць з прычын бяспекі, – гаворыць Павел Багдановіч, дырэктар агенцыі "Концертхоллгрупп", арганізатара мерапрыемства. 

Амерыканскі рок-гурт 30 Seconds To Mars прыедзе ў Мінск у межах тура ў падтрымку альбома "Love Lust Faith + Dreams" (2013). Гэта будзе трэці па ліку візіт калектыва ў Беларусь. Абодва папярэдніх прайшлі з аншлагам – спачатку ў Палацы спорта, потым у "Мінск-Арэне". Нагадаем, гэта першы выпадак, калі канцэрт замежнага выканаўцы рэкламуецца на беларускай мове.

30 SECONDS TO MARS (ЗША) з праграмай «Каханне + палкасць»

4 красавіка – Чыжоўка-Арэна – 19.00
Трыбуны: ад 350 тыс. да 900 тыс. руб.
Танцпол – 600 тыс. руб, фан-зона – 1 млн. 100 тыс. руб.
Продаж: у касах Kvitki.by, Bileti.by, а таксама на офісе арганізатара.
Даведка/дастаўка: (044) 48 20 160, (025) 700 59 45
Арганізатар: ТАА "Концертхоллгрупп"

19:11, 18/12/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0714 seconds.