На концэрт 30 Seconds To Mars у Мінску прададзена 75% фан-зоны

4 красавіка ў "Чыжоўка-Арэне" выступіць гурт 30 Seconds To Mars з праграмай "Каханне + палкасць". Нягледзячы на салідны запас часу да мерапрыемства, вакол канцэрта стаіць ажыатаж –менш як за два тыдні прададзена большасць квіткоў, блізкіх да сцэны.

– На гэты момант канцэрт 30 Seconds To Mars пацвярджае свой статус адной з галоўных падзей года ў Беларусі. Ужо прададзена каля 75% фан-зоны, 70% блізкіх да сцэны сядзячых сектараў і  прыкладна 50% танцполу. І гэта пры тым, што наўпроставая рэклама яшчэ не пачыналася, – адзначае Павел Багдановіч, дырэктар па маркетынгу ТАА "КонцертХоллГрупп". 

Як і было абвешчана папярэдне, кошты на квіткі будуць паступова падвышацца. Ад сёння (27 кастрычніка) кошт фан-зоны складае 950 тысяч рублёў. Астатнія катэгорыі пакуль што захоўваюць свой узровень: танцпол – 650 тысяч рублёў, месцы на трыбунахад 350 да 850 тысяч рублёў. Квіткі можна набыць праз сайт і касы Kvitki.by, а таксамаў офісе арганізатара (Мінск, вул. Карла Маркса, 25, офіс 10).

Амерыканскі альтэрнатыўны рок-гурт 30 Seconds To Mars быў створаны братамі Джарэдам і Шэнанам Летаў 1998 годзе. На рахунку калектыва чатыры поўнафарматныя альбомы, апошніз якіх, "LoveLustFaith + Dreams", выйшаўувясну 2013. Джарэд Лета таксамаз’яўляецца папулярным кінаакторам: выканаўца галоўных роляўустужках "Рэквіэм памроі" і "Амерыканскі псіхапат", уладальнік прэмій "Оскар" і "Залаты глобус" за ролюў фільме "Даласкі клуб спажыўцоў" (2013). Гэта ўжо трэці па ліку візіт калектыва ў Мінск. 

30 SECONDS TO MARS (ЗША)

з праграмай "Каханне + палкасць"

4 красавіка – Чыжоўка-Арэна – 19.00 

Квіткі ад 350 тыс. да 850 тыс. руб.

Даведка/дастаўка: (044) 48 20 160, (025) 700 59 45

15:00, 27/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0672 seconds.