Гурт 30 Seconds To Mars запатрабаваў афішы па-беларуску ад арганізатараў мінскага канцэрту

Увесну, 4 красавіка 2015 у Мінск зноў прыедуць амерыканцы 30 Seconds To Mars. Канцэрт з праграмай «Каханне + палкасць» пройдзе ў «Чыжоўка-Арэне». Менеджмент гурта напісаў беларускім арганізатарам, што ў кожнай краіне афішы павінны быць на нацыянальнай мове, у тым ліку назва праграмы.

Гурт вядомага акцёра Джарэда Лета надзвычай актыўна гастралюе і збірае аншлагі на ўсіх кантынентах. У Беларусь 30 Seconds To Mars дабіраўся двойчы – у снежні 2011 года і сёлета ў сакавіку. У падтрымку папярэдняга альбома «This Is War» (2009) за два гады яны далі больш за 300 канцэртаў, за што былі ўключаныя ў «Кнігу рэкордаў Гінеса». У падтрымку самага свежага альбому «Love, Lust, Faith + Dreams» (2013) гурт адыграў ужо больш за 160 канцэртаў і пакуль што не збіраецца спыняцца.

У красавіку 2015 яны вернуцца ў Мінск з абноўленай праграмай і шоў «Каханне + палкасць». Ужо цяпер можна сказаць, што гэта будзе адзін з галоўных канцэртаў будучага года. Афішы мерапрыемства будуць на беларускай мове.

– Менеджмент групы напісаў, што ў кожнай краіне афішы павінны быць на нацыянальнай мове, уключаючы назву праграмы. Мы ўпершыню сутыкнуліся з такой просьбай, але нам яна спадабалася, – кажа Павел Багдановіч, дырэктар па маркетынгу ТАА «КанцэртХоллГрупп».

У гэтыя хвіліны ў твітэры Джарэда Лета з'явіліся паведамленні пра канцэрты ў Беларусі, Расеі і Украіне. Да ўкраінцаў Джарэд звяртаецца на ўкраінскай асобным паведамленнем. Анонс канцэртаў у Беларусі і Расеі ідзе адным паведамленнем па-руску.

Квіткі паступяць у продаж у чацвер 16 кастрычніка праз сайт і касы Kvitki.by, а таксама ў офісе арганізатараў (Мінск, вул. Карла Маркса, 25, офіс 10). Стартавыя цэны ўстаноўленыя на мінімальным магчымым узроўні. Паступова яны будуць падвышацца.

30 SECONDS TO MARS (ЗША) з праграмай «Love + Lust»

4 красавіка - Чыжоўка-Арэна - 19.00

Квіткі ад 350 тыс. да 850 тыс. руб. у продажы з 16 кастрычніка.

Даведка/дастаўка: (044) 48 20160, (025) 700 59 45 

11:35, 15/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0896 seconds.