Тур «ДДТ» па Беларусі пацверджаны

Першыя за шэсць гадоў канцэрты ДДТ ў Беларусі пройдуць з 20 па 26 лютага 2015 года. 

ДДТ

Юрый Шаўчук і яго музыкі прывязуць у Віцебск, Гомель, Брэст і Мінск праграму «Напоўнім неба дабрынёй».

Інфармацыя пра магчымы тур з'явілася ў Сеціве ў пачатку кастрычніка. Арганізатары пацвярджалі перамовы, але ўсе неабходныя для правядзення канцэртаў паперы былі атрыманы толькі сёння.

- У нашым жыцці занадта мала яркіх падзей, якія чапаюць за душу. Выступы «ДДТ» – гэта заўсёды асаблівае падзея. Наша каманда з вялікай павагай ставіцца да Юрыя Шаўчука, які працягвае спяваць пра каханне і спачуванні адзін да аднаго, нагадваючы нам пра надзею і веру, – кажа прадзюсар тура Максім Мазураўскай. 

Сёлета гурт ДДТ выпусціў новы альбом з назвай «Прозрачный». Юрый Шаўчук вядомы сваёй прынцыповай пазіцыяй у стаўленні да дзяржавы. 

«Я стараюся ня хлусіць дзяржаве, таму няхай яна мне таксама ня хлусіць», – гаворыць музыкант.

18:30, 15/10/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0773 seconds.