Райдэр ДДТ: простыя ў побыце, патрабавальныя да тэхнікі

Група ДДТ з 20 па 26 лютага дасць чатыры канцэрты ў Беларусі. Арганізатары выступаў распавялі медыям пра асаблівасці райдэра гурта Юрыя Шаўчука.

Побытавы райдэр знакамітых рокераў досыць просты: аднамясцовыя нумары з адзінай абавязковай умовай – наяўнасцю інтэрнэту. У лідара групы Юрыя Шаўчука ў нумары павінен быць базавы набор прадуктаў: кава, кефір, смятана, вяршкі, мінеральная вада і садавіна. Спецыфічная хіба што гарбата – фруктовая (ківі, манга) і зялёнв з язмінам. Прыкладна той жа асартымент ў агульнай грымёрцы на пляцоўцы, толькі з даданнем мяснога і рыбнага асарці, а таксама высакаякаснай выпечкі. Увогуле, увесь райдэр ДДТ пры жаданні можна знайсці ў звычайным гастраноме. А алкаголь з'яўляецца ў грымёрцы толькі з гасцямі.

– Зразумела, усё гэта трэба дакладна выконваць, але па сваіх бытавым патрабаванням гэта адна з самых сціплых груп, з якімі нам даводзілася працаваць. Не зоркі і жыхары неба, а простыя, нармальныя людзі, – кажа арганізатар тура па Беларусі Максім Мазураўскі, які таксама іх прывозіў у Карэлію на фестываль «Воздух». – А вось у плане тэхнікі яны вельмі патрабавальныя і абсалютна бескампрамісныя. На фестывалі ДДТ адзіныя ўсю ноч працавалі з гукам і святлом - днём жа выступы ідуць. Скончылі толькі ў шэсць раніцы. Таму і якасць канцэрту ў іх заўсёды на вышэйшым узроўні. Роўна такі ж падыход будзе і ў Беларусі.

Значную частку абсталявання ДДТ прывязуць з сабой на некалькіх грузавіках. Яго будзе абслугоўваць каля 30 чалавек тэхнічнага персаналу. Музычная праграма выступленняў будзе складацца з лепшых песень розных гадоў і мінулагодняга альбома «Прозрачный» (2014).

20 лютага - Віцебск, Лядовы палац - ад 380 да 680 тыс. Руб.
22 лютага - Гомель, манеж "Дынама" - ад 400 да 980 тыс. Руб.
24 люты - Брэст, Лядовы палац - ад 380 да 680 тыс. Руб.
26 Люты - Мінск, Мінск-арэна - ад 500 да 1250 тыс.руб.

Квіткі на ўсе канцэрты ў касах і на сайтах білетных аператараў Kvitki.by і Ticketpro.by ў 42 гарадах Беларусі.

Падрабязнасці на адмысловым сайце тура ДДТ у Беларусі: ddt-tur.by

14:00, 30/01/2015 | Анонсы |
comments powered by Disqus
 
In 0.0832 seconds.