Статус БДУ працягвае зніжацца ў рэйтынгу Webometrics

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па новых дадзеных рэйтынга сусветных ВНУ, які складаецца паводле прысутнасці ўніверсітэтаў у Сеціве, апынуўся на некалькі дзясяткаў пунктаў ніжэй, чым летась.

БДУ

Найвышэйшым паказчыкам галоўнага беларускага ўніверсітэта ў рэйтынгу Webometrics Ranking of World Universities было 595-е месца, якое БДУ атрымаў у 2012 годзе. Аднак з таго часу намаганні ўніверсітэта ўзняцца вышэй болей не прыносяць плёну. 

У ліпені 2014 года БДУ апынуўся на 673 месцы, а летась займаў пазіцыю 639.

Вядомы адукацыйны рэйнтынг 11 гадоў складае група даследчыкаў з Гішпаніі. Грунтуецца ён на такіх няхітрых паказчыках, як бачнасць сайта — колькасць спасылак з боку знешніх рэсурсаў на яго, а таксама на колькасці дакументаў у фарматах PDF PS, PPT, DOC, размешчаных на рэсурсе і колькасці дакументаў сайту ўніверсітэту, якія трапілі ў базу Google Scholar — базу, прызначаную для пошуку навуковай літаратуры. Адзіным паказчыкам, што дэманструе акадэмічную паспяховасць універсітэту, ёсць колькасць навуковых публікацый ягоных супрацоўнікаў, што трапілі ў лік 10% з найбольш цытаваных у той ці іншай галіне веды.

Каб узняцца ў рэйтынгу беларускія ВНУ намагаюцца аблічбаваць болей навуковых працаў ды змясціць іх сайце, бо на іншыя крэтэры адміністратыўнымі метадамі паўплываць не магчыма. Тым не менш гэты спосаб не дае асаблівага плёну. Хоць БДУ з 1757-месца у 2008 годзе выбраўся апошнім часам у першую тысячу, аднак іншыя беларускія ВНУ не маюць і гэтага поспеху. БНТУ цяпер знаходзіцца на 1937 месцы, а галоўны IT-універ краіны БДУіР — яшчэ ніжэй, на пазіцыі 3127. 

Уні Вера 15:00, 06/08/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0577 seconds.