Начная гарадская гульня Адрыў «Бачылі ноч!» пройдзе 19 ліпеня, у ноч з суботы на нядзелю, у Менску

Гэта ўжо пятая па ліку гульня ў такім фармаце. Летнія начныя гарадскія гульні Адрыў праходзяць у Менску штогадова, а сам праект адзначае сёлета дзесяцігадовы юбілей.

Маршрут гульні пабудаваны ў фармаце рагейна: адзін этап, заданні адзначаныя ў балах ад 2 да 7. Пераможца вызначаецца па суме набраных балаў за адведзены на гульню час. 

Аб’ектамі для пошуку ў гульні з’яўляюцца штучна створаныя арганізатарамі кодавыя надпісы.

Адрыў

Падрабязнасці пра ўдзел распісаныя на сайце гульні otryv.by і ў падзеі на VK.

Рэпартаж Generation.by з мінулагодняй начной гульні Адрыў у Менску

21:00, 10/07/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1914 seconds.