У Менску пройдзе гарадская гульня «Цёплыя літары. Мінскі слоўнік»

Сумесная гарадская гульня беларускага праекту «Адрыў» і расейскага «Бегущий город» пройдзе ў Менску 31 студзеня. Гульня атрымала назву «Цёплыя літары. Мінскі слоўнік». Арганізуе яе Аляксей Парасяцьеў з Менску (вядомы як Zoom) і Ігар Вінакураў з Санкт-Пецярбурга.

Праект «Бегущий город» існуе з 2000 года і ладзіць спаборніцтвы ў расійскіх гарадах, а таксама ў Кіеве. Беларускі праект «Адрыў», пра гульні якога рэгулярна піша Generation.by, таксама не абмяжоўваецца толькі сваёй краінай. Праз 10 год пасля першага «Адрыву», які прайшоў у Менску ў 2004 годзе, «Адрывы» цяпер праходзяць па ўсёй Еўропе.

Анонс гульні «Цёплыя літары. Мінскі слоўнік» арганізатары напісалі з фірмовым смакам. 

Самыя ўтульныя месцы Менску за адзін дзень. Пазнаць. Пабываць. Адчуць.

Гэтая гульня распавядзе, як не змерзнуць у лабірынтах вуліц зімовага горада.

Суботняй раніцай прачнуцца крыху раней. Апрануць цёплае і зручнае. Стэлефанавацца з лепшымі сябрамі. Разам накіравацца насустрач прыемным адкрыццям. Не застацца дома.

Наш сагравальны шпацыр пройдзе па месцах, у якіх прыемна бавіць час, і распавядзе пра іх таямніцы і сакрэты. Пра тое, чаго не ўбачыш з вуліцы. Пра тое, што хаваецца за дзвярамі і шыльдамі. Пра тое, што ўсярэдзіне.

Убачыць, якія колеры ёсць у нашым горадзе. Удыхнуць гарадскі пах. Паспрабаваць горад на смак. Атрымаць уражанні навынас, забраць іх з сабой, а дома разгледзець знаходкі, каб выбраць штосьці для сябе. Новае. Цікавае. Блізкае. Якое, быць можа, стане любімым.

І што б ні абяцалі сіноптыкі на 31 студзеня, мы ведаем дакладна: у гэты дзень у Менску будзе цёпла.

Аляксей Zoom, галоўны арганізатар зімовый гульні «Цёплыя літары. Менскі слоўнік», сумесна з праектам па гарадскім арыентаванні «Бягучы Горад» запрашае аматараў актыўна і весела бавіць час далучыцца да зімовага руху па кавярнях сталіцы.

Спасылка на рэгістрацыю http://www.runcity.org/ru/events/teplominsk/

comments powered by Disqus
 
In 0.496 seconds.