Вяскоўцы і гарадскія пойдуць у ВНУ па адным конкурсе

У Беларусі ўнесеныя чарговыя змены ў правілы прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдне-спецыяльнай адукацыі. Прафесійнае сумоўе, якое было ўведзенае ў 2008 годзе, нарэшце адмяняюць для шэрагу спецыяльнасцяў, у тым ліку для абітурыентаў, што паступаюць на дзяржаўнае кіраванне, журналістыку і права. 


Фота з першых прафэсійна-псыхалягічных сумояў, што прайшлі на журфаку ў 2008 годзе

Адмяняюць таксама раздзельны конкурс для выпускнікоў сельскіх і гарадскіх устаноў адукацыі і пашыраюць мэтавы набор абітурыентаў у ВНУ і ССНУ. Гэта прадугледжана новай рэдакцыяй Правіл прыёму ва ўстановы вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, якая зацверджана падпісаным 20 сакавіка ўказам прэзідэнта Беларусі нумар 130 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 7 лютага 2006 года нумар 80», піша Белта.

Пашыраецца мэтавая падрыхтоўка па ўсіх спецыяльнасцях. Дазваляецца заключэнне дагавораў аб мэтавай падрыхтоўцы спецыяліста паміж арганізацыяй — заказчыкам кадраў і абітурыентам незалежна ад месца яго пражывання і адзнак па прадметах уступных іспытаў у дакуменце аб адукацыі.

Павялічваецца таксама прыём абітурыентаў ва ўстановы вышэйшай адукацыі па сельскагаспадарчых спецыяльнасцях да 60% ад кантрольных лічбаў прыёму, па іншых спецыяльнасцях — да 40%; ва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі — па сельскагаспадарчых і медыцынскіх спецыяльнасцях да 60% працэнтаў ад кантрольных лічбаў прыёму, па іншых спецыяльнасцях - да 30%.

Уні Вера 17:30, 20/03/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1965 seconds.