Прафесара МГИМО звольнілі пасля публікацыі антываеннага артыкула

Прафесара кафедры філасофіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта міжнародных стасункаў Андрэя Зубава звольнілі праз некалькі дзён пасля таго, як у газеце «Ведомости» выйшаў яго артыкул, які параўноўваў дзеянні Пуціна з Гітлерам.


Фота: Уладзімір Федарэнка/ РИА Новости

«Праз загадчыка кафедры філасофіі майму бацьку, Андрэю Зубаву, перададзена, што рэктар МГИМО звальняе яго з інстытута», — напісала ў Facebook яго дачка Ірына Бабрынская.

У суботу, 1 сакавіка, у газеце «Ведомости» быў апублікаваны артыкул Андрэя Зубава «Это уже было». Ён пачынаецца словамі:

«Сябры. Мы на парозе. Мы на парозе не ўключэння новага суб'екта ў склад РФ. Мы на парозе поўнага разбурэння сістэмы міжнародных дамоваў, эканамічнага хаосу і палітычнай дыктатуры. Мы на парозе вайны з нашым найбліжэйшым, братнім народам Украіны, рэзкага пагаршэння адносін з Еўропай і Амерыкай, на парозе халоднай, а, магчыма, і гарачай вайны з імі».

Прафесар параўноўвае і ўказвае на агульныя рысы цяперашняй агрэсіі Расіі ва Ўкраіне і далучэння Аўстрыі да Трэцяга Рэйху ў 1938 годзе.

Артыкул быў перадрукаваны шматлікімі рэсурсамі і шырока разышоўся па сацыяльных сетках.

Уні Вера 17:28, 04/03/2014 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.0781 seconds.