Мінадукацыі: колькасць замежных студэнтаў у некаторых ВНУ дасягнула крытычнага ўзроўню

Нечаканая заява ад беларускага міністра адукацыі прагучала сёння.  

«Мы маем пэўныя праблемы з суадносінамі беларускіх і замежных студэнтаў у шэрагу ВНУ. Так, у Беларускім дзяржаўным медыцынскім і Беларускім дзяржаўным універсітэтах суадносіны складаюць адзін да чатырох - пяці. Гэта крытычнае суадносіны» , — сказаў Маскевіч.

У бліжэйшыя гады прыём беларусаў у ВНУ у сувязі з дэмаграфічнай сітуацыяй зменшыцца на 5—10 тысяч чалавек. «З улікам гэтага прыём замежных студэнтаў можа быць павялічаны на працягу бліжэйшых пяці гадоў з сённяшніх 16 тысяч да 20-25 тысяч», — разлічвае міністр.

Тым часам пераважную большасць замежных студэнтаў у беларускіх ВНУ складаюць туркмены і кітайцы. Такая сітуацыя захоўваецца ўжо некалькі год. Намаганні прыцягнуць увагу іншых краін да беларускіх ВНУ пакуль застаюцца без асаблівага поспеху.

Уні Вера 20:53, 04/12/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.1823 seconds.