Gods Tower выпускае 4 снежня сінгл пры падтрымцы World of Tanks

Легендарны беларускі гурт Gods Tower запісаў сінгл "Roll Out". У яго ўвайшлі новыя песні "Roll Out" і "Field of the Dead".

Сінгл лагічна працягвае тэматыку войнаў, да якой Gods Tower звярталіся больш за 10 гадоў таму: на думку музыкаў, кампазіцыя стане ў адзін шэраг з баевікамі "Heroes Die Young" і "Civilization".

"Roll Out" выдадзены ў выглядзе сяміцалевай вінілавай пласцінкі і аўдыёкасеты пры падтрымцы кампаніі Wargaming.NET, чыя гульня World of Tanks стала натхняльніцай кампазіцыі "Roll Out". 

Абодва выданні будуць утрымліваць спецыяльныя налепкі з інвайт-кодамі для гульні.

Лідэр Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў (aka Lesley Knife) распавёў пра гісторыю стварэнні кампазіцыі: "Гульня World of Tanks з'явілася ў маім жыцці паралельна з адраджэннем гурта, і яна першым часам толькі і ратавала мяне ад дэпрэсіі. Ці варта здзіўляцца, што менавіта гэтая гульня стала крыніцай натхнення для першай па-сапраўднаму новай рэчы? І што робіць яе асабліва сімвалічнай - тое, што мы ўжо даўно прадбачылі напісанне такой песні. Усё склалася ўдала, што тут скажаш... так што "Roll Out"!

4 снежня ў першы дзень тура сінгл "Roll Out" афіцыйна выйдзе на носьбітах, будзе прэзентаваны ў інтэрнэце і даступны ў лічбавай версіі.

У падтрымку гэтага рэліза Gods Tower адправіцца з турам "Roll Out" па Беларусі, Расіі, Украіне, а таксама выступіць на літоўскім фэсце Vilku Ziema.

Даты наступных выступаў:

04.12.2013, Віцебск;
05.12.2013, Магілёў;
06.12.2013, Гомель;
07.12.2013, Мінск;
08.12.2013, Гродна;
14.12.2013, Вільнюс;
15.12.2013, Брэст;
21.12.2013, Бранск;
22.12.2013, Кіеў;
27.12.2013, Масква.

20:26, 27/11/2013 | Навіны |
comments powered by Disqus
 
In 0.069 seconds.