Куды сёлета ідуць вучыцца самыя разумныя абітурыенты

БДУ назваў імёны лепшых абітурыентаў. Сярод іх — Вольга Тугай з Мазыру з 399 баламі з 400 максімальных, якая выбрала хімію, а таксама Аквух Джэймс Ае з Полацку, які перамог у міжнароднай алімпіядзе па фізіцы. Але большасць самых разумных абітурыентаў выбіраюць сусветную эканоміку і праграмаванне.


БДУ. Юля Сакалоўская

Хімічны факультэт, які выбрала лепшая абітурыентка Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту з 399 баламі па ЦТ і школьным атэстаце, больш ніхто з 23-х лепшых выбраць не наважыўся. Большасць абітурыентаў, якія паступаюць з амаль абсалютнымі вынікамі ўступных выпрабаванняў, падалі дакументы на спецыяльнасці кшталту «сусветнай эканомікі», «прыкладной інфарматыкі», «эканамічнай кібернетыкі».

Прычым праграмісцкія спецыяльнасці сёлета апынуліся фаварытамі ў найбольш разумных абітурыентаў БДУ, абышоўшы папулярныя ў мінулыя гады эканамічныя і прававыя факультэты.

comments powered by Disqus
 
In 0.0574 seconds.