222 месцы ў беларускіх ВНУ, якія трэба адпрацоўваць размеркаваннем, засталіся без студэнтаў

Самымі папулярнымі спецыяльнасці ў абітурыентаў-2015 сталі «міжнародныя адносіны» і «журналістыка», большая частка беларускіх першакурснікаў будуць вучыцца за свой кошт.

Агулам па выніках гэтага лета ў Беларусі з'явілася 56500 новых студэнтаў, з іх 52.3% будуць навучацца за свой кошт, а астатніх па завяршэнні вучобы чакае прымусовае размеркаванне. Недабор на бюджэтныя месцы склаў 222 студэнты.

На дзённую форму на бюджэт прынятыя 22 476 чалавек, на завочную – 4444 чалавекі.

Агулам сёлета абітурыентаў у Беларусі прымалі 45 дзяржаўных ВНУ і 9 прыватных. Самыя паспяховыя выпускнікі школ панеслі свае дакументы ў БДУ на «міжнародныя адносіны» і «журналістыку» – прахадныя балы там склалі 383 і 382 адпаведна.

Паводле слоў міністра адукацыі Міхаіла Жураўкова, вельмі папулярныя і ІТ-спецыяльнасці. Прахадны бал на «эканоміку электроннага бізнесу» ў БДУІР склаў 365.

Чыноўнікі Мінадукацыі сцвярджаюць, што кошт навучання ў ВНУ сёлета не будзе паднімацца. А рост аплаты для першакурснікаў, які ўжо адбыўся ў параўнанні з мінулым годам, намесніца міністра адукацыі Наталля Качанава патлумачыла тым, «што размова ідзе не аб павышэнні кошту, а аб устанаўленні тых затрат, якія нясе сёння ВНУ для навучання маладога чалавека».


Уні Вера 15:11, 28.08.2015 | Навіны |




Камэнтары праз FACEBOOK



 
In 0.1452 seconds.