«Як чуецца — так і малюецца»: літаральныя малюнкі, частка 2

Кубачак гарбаты, нагавіцы пасуюць, хадзіць у грыбы ды іншыя звычайныя на слых і незвычайныя ў літаральным значэнні беларускамоўныя штодзённыя выразы, праілюстраваныя рукой мастачкі Волі Кузьміч, разляцеліся па Сеціве паўтары месяцы таму. Аднак праз поспех і атрыманы фідбэк калекцыя літаральных малюнкаў атрымала свой працяг. Generation.by публікуе сёння другую порцыю эксклюзіўных ілюстрацый пра беларускамоўныя цікавосткі.

«Незвычайныя вобразы і спалучэнні, што ўзнікаюць у двухмоўнай навакольнай рэальнасці і часам успрымаюцца зусім літаральна, увесь час просяцца быць замаляванымі. Праект нараджаўся як добрая правакацыя і не мусіў мець працягу. Аднак пацешныя беларускія выразы пачалі літаральна пераследаваць мяне: нешта прапаноўвалі сябры, нешта нараджалася наўпрост у размовах, далёкіх ад малюнкаў і моўных дыскусіяў. Ды й без "мець рацыю" і "добрай справы" калекцыя падалася няпоўнай».

Праект «Як чуецца — так і малюецца» працягнуўся сёння 5 новымі літаральнымі малюнкамі. Публікуем сёння ўсе 10 ілюстрацый з калекцыі. 

 Калекцыя ілюстрацый атрымала 1-е месца
ў намінацыі «Design&ArtDirection» на фестывалі рэкламы і камунікацыі Ad.nak!

 У верасні выйшла калекцыя магнітаў «Як чуецца — так і малюецца»,
 дасяжная ў гандлёвых і выставачных кропках Менску. 


Animatarka 18:00, 19.07.2013 | ПраВакацыі |




comments powered by Disqus
 
In 0.0551 seconds.