У суседніх з Беларуссю сталіцах адчыняюцца грамадскія пракаты ровараў: а што мы?

За апошнія некалькі гадоў амаль ва ўсіх суседніх з Беларуссю краінах сталіцы займелі ўласныя пункты грамадскага пракату ровараў, якія звычайна спансуе мэрыя і дае магчымасць гараджанам і турыстам карыстацца роварамі кароткі час, што ў сваю чаргу паляпшае стан транспартнай інфраструктуры і экалогіі. На днях такі сервіс адчыніўся ў Вільні, да гэтага — у Маскве, Варшаве і Рызе.


Так выглядае першы пункт пракату ў Вільні. Фота delfi.lt

Сёння мэр Вільні і вялікі аматар экалагічнага транспарту (мабыць, многія памятаюць ягоны знакаміты заезд на танку) Артурас Зуокас адчыніў у бліжэйшай да Беларусі сталіцы ЕС першы пункт грамадскага пракату ровараў.

Вясёлыя аранжавыя ровары можна ўзяць на пракат з дапамагай адмысловай карткі (каштуе каля 6 еўра) круглыя суткі 7 дзён на тыдзень з 15 ліпеня па 15 кастрычніка. Першы пункт адчыніўся ў самым цэнтры гораду на плошчы Вінцаса Кудзіркі. Агулам такіх плануецца адкрыць 24 па ўсім горадзе, праз што велапарк Вільні складзе 200 ровараў.

Першыя паўгадзіны карыстання роварам бясплатныя, за наступныя 30 хвілін давядзецца даплаціць (0.44 еўра), за наступныя 30 хв. — у тры разы болей. Далей кошт карыстання зноўку вырасце да 3.5 еўра за паўгадзіны і так далей.

Зроблены пракат найперш для прыцягнення турыстаў, якія з радасцю маглі б гадзінку-другую паездзіць па цэнтры гораду, пасля чаго адправіцца ў кавярню, а таксама для гараджан, якія спяшаюцца з працы дадому. Лічыцца, што сетка пунктаў пракату дазволіць зручна перамяшчацца па горадзе, беручы ровар у адным месцы, а пакідаючы ў іншым. Гэта дазволіць разгрузіць вуліцы ад машын, а пасажыраў — ад аўтобусаў.

Маскоўскі пракат. Фота Коммерсантъ

Падобны праект запушчаны ўвесну ў Маскве. Умовы пракату ў расейскай сталіцы, яшчэ нядаўна слаба прыстасаванай для перасоўвання на роварах, падобныя да віленскіх: першыя паўгадзіны таксама бясплатныя, наступныя каштуюць 0.7 еўра, наступныя — ў тры разы даражэйшыя. За пасадку кожны раз даводзіцца плаціць дадатковыя 2.3 еўра. Мэта — заахвоціць гараджан да кароткатэрміновых паездак на ровары, каб скараціць колькасць аўтамабіляў у цэнтры.

У Варшаве існуе вялікая сетка пракату ровараў — болей за 1 000 веласіпедаў коштам каля 2 тыс. еўра. Прынцып працы той самы, толькі бясплатныя не першыя паўгадзіны, а 20 хв. У Рызе да мінулага году існавала падобная сістэма грамадскага пракату, але яна была зачыненая, бо ейны аператар — буйная авіякампанія — вырашыў, што ровары — не надта профільны бізнес.
Адзінай сталіцай з суседніх з Беларуссю краін, якая пакуль не мае падобнай сістэмы пракату ровараў, застаецца Кіеў. Зрэшты, і там у цэнтры маюцца пункты пракату, хаця і не такія зручныя, як у Вільні, Маскве ці Варшаве.

Калі ж у Менску і іншых гарадах Беларусі з’явіцца нешта падобнае? Вопыт суседзяў дэманструе, што гараджане і турысты радыя карыстацца выгодамі кароткіх роварных вандровак. Справа за ўладамі.

Пакуль роварны пракат у Менску трымаецца на энтузіястах. На такіх, напрыклад, як гэтыя студэнты, што нядаўна адчынілі кругласуткавы пракат у Траецкім

comments powered by Disqus
 
In 0.206 seconds.