Кантрольныя для завочнікаў адменяць

Галоўны рэвізор Беларусі і міністр адукацыі адначасова раптам заўважылі «праблему з завочнікамі»: некаторыя з іх вучыцца не хочуць, кантрольныя працы набываюць «у тысячаў прадпрымальнікаў». Кантрольныя міністр адукацыі прапанаваў замяніць загадкавымі «тэставаннямі з відэарэгістрацыяй».


Фота Юлі Сакалоўскай

Старшыня Камітэт дзяржаўнага кантролю Аляксандр Якабсон абрынуўся на завочнікаў нечакана, на пасяджэнні па кантролі за ўступнай кампаніяй 2013 год:

«Асаблівая праблема са студэнтамі завочных аддзяленняў — у часткі з іх вельмі слабая матывацыя на вучобу, купля кантрольных і дыпломных работ дае магчымасць працы тысячам прадпрымальнікаў, але не дае ведаў самім студэнтам», — сказаў Якабсон.

Якабсона падтрымаў міністр адукацыі Сяргей Маскевіч.

«ВНУ прапануюць нам адмяніць кантрольныя работы для завочнікаў ўжо з наступнага навучальнага году, — перадае ягоныя словы БелТА. — Гэта і можа прывесці да знікнення запатрабаванасці ў платных паслугах тых, хто піша кантрольныя, дыпломныя і іншыя працы завочнікаў».

Замяніць кантрольную прапануюць загадкавымі «экзаменацыйнымі тэставаннямі з відэарэгістрацыяй адказаў» і іншымі, неназванымі метадамі. Міністр паабяцаў спытаць меркаванне аб лёсе завочнай адукацыі ў рэктараў універсітэтаў.

comments powered by Disqus
 
In 0.1836 seconds.