У цэнтры Менска — яшчэ адна вольная прастора для камунікацыі

У самым цэнтры Менску, у некалькі кроках ад плошчы Незалежнасці, з’явілася адкрытая прастора для самарэалізацыі, дыскусій, заняткаў ёгай і замежнымі мовамі. Прастору прапануе моладзевы цэнтр «Фіальта».

Адкрыты моладзевы цэнтр «Фіальта» цяпер працуе ў новым фармаце: кожны будні з 14.00 да 18.00 кожны жадаючы можа прыйсці ў цэнтр, каб «сустракацца са сваімі сябрамі або знаёміцца з новымі, маляваць, гуляць у настольныя (і не толькі) гульні, слухаць музыку і глядзець фільмы, практыкаваць замежныя мовы, карыстацца бібліятэкай, пазнаваць і ствараць нешта новае ці проста піць гарбату».

Працу цэнтру цяпер падтрымліваюць тры нямецкія валанторы: Віктар, Томас І Эліс. Яны разам з камандай «Фіальты» таксама прапануюць удзел у шэрагу мерапрыемстваў арганізацыі: бясплатных занятках ёгай, ангельскай мовай, праглядах фільмаў.

Адкрыты моладзевы цэнтр месціцца ў Менску на вуліцы Мяснікова, 35. Падрабязная інфармацыя пра расклад мерапрыемстваў на сайце арганізацыі.

comments powered by Disqus
 
In 0.27 seconds.