Французы, партугальцы і нігерыйцы заспявалі «Тры чарапахі»

На YouTube з’явілася відэа, у якім прадстаўнікі 8 нацыянальнасцяў з 3 кантынентаў спяваюць песню «Тры чарапахі» Лявона Вольскага. Праект студыі al9x1s photography прысвечаны Дню роднай мовы, што святкуецца 21 лютага.

Аўтар відэа Аляксей Нарко распавёў Generation.by, што здымкі праходзілі ў Польшчы. А ягонымі героямі сталі замежныя студэнты, што прыехалі ў краіну пра праграмах абмену Erasmus і Aiesec.

«Сабраў сваіх знаёмых-сяброў, апавёў ім справу з мовай у нашай краіне, і яны пагадзіліся паўдзельнічаць», — кажа Аляксей.

У відэа «Тры Чарапахі International» моладзь з Індыі, Францыі, Партугаліі, Бразіліі, Польшчы, Кітаю, Нігерыі і Беларусі па-беларуску спяваюць гіт N.R.M. «Тры чарапахі». З акцэнтам атрымліваецца справіцца не ва ўсіх. Але тое кампенсуецца бясконцай абаяльнасцю спевакоў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0744 seconds.