700 студэнтаў у Беларусі навучаюцца па-беларуску
Нацыянальны статыстычны камітэт апублікаваў лічбы пра тое, колькі чалавек у Беларусі вучацца на беларускай мове на розных узроўнях адукацыі. У ВНУ такіх студэнтаў — 700 на ўсю краіну.
З нагоды Міжнароднага дня роднай мовы, які адзначаюць ва ўсім свеце 21 лютага, Нацыянальны статыстычны камітэт Беларусі апублікаваў дадзеныя аб колькасці беларусаў, якія навучаюцца на роднай мове.
Найбольш іх знайшлося ў школах і дзіцячых садках — зараз у Беларусі 45 тыс. дашкольнікаў (11.4%) і 151 тысяча школьнікаў (16.4%) афіцыйна вучацца па-беларуску.
У наступных ступенях навучання абсалютная і адносная колькасць тых, каго вучаць па-беларуску рэзка змяншаюцца. Так, ва ўстановах сярэдне-спецыяльнай адукацыі на беларускай мове навучаюцца 1.4 тысячы чалавек, што складае 0.9% усіх навучэнцаў. У ВНУ ж — толькі 700 студэнтаў, або 0.2% ад усіх разам.