Студэнты-гуманітарыі больш цікавяцца наркотыкамі, чым «тэхнары»

Студэнты гуманітарных і мастацкіх ВНУ ўжываюць наркотыкі значна часцей за студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў. Пры гэтым у некаторых расейскіх універсітэтах амаль кожны трэці студэнт спрабаваў наркотыкі.

«У ВНУ вопыт спажывання наркатычных сродкаў дасягае ад 15 да 30 %. Пры гэтым, чым больш гуманітарная ВНУ, тым болей. Чым больш мастацкі тып чалавека, тым болей у яго такія пошукавыя паводзіны», — перадае словы галоўнага нарколага міністэрства аховы здароўя Расеі Яўгена Бруна «Інтэрфакс».

Паводле яго слоў, узровень ўжывання наркотыкаў сярод студэнтаў тэхнічных спецыяльнасцяў значна ніжэй.

Паводле нарколага, цяпер у Расеі наркотыкі спрабавалі 10–13% старшакласнікаў, у той час як 10 гадоў таму такіх было толькі 3–4%.

«Большасць з іх не стануць хворымі на наркаманію або алкагалізм. Але яны больш талерантна ставяцца да спробаў наркотыкаў», — сказаў Яўгена Бруна.

Ён адзначыў, што цяпер у Расеі рыхтуецца вялікая кніга пра моладзевыя субкультуры, каб бацькі разумелі, якія субкультуры схіляюць да ўжывання наркотыкаў, а якія не.

Паводле ананімнага апытання Міністэрства аховы здароўя, 73 тысячы беларускіх студэнтаў хаця б раз у жыцці спрабавалі наркотыкі. Прычым 2.6 тысячы з іх прызнаюцца, што наркотыкі ўжываюць увесь час. Самы папулярны наркотык у студэнтаў — каноплі.
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0711 seconds.