Студэнты амерыканскага «ўніверсітэту марыхуаны» пачалі заняткі

У ЗША адкрыўся ўніверсітэт марыхуаны, які рыхтуе спецыялістаў толькі ў адной галіне: вырошчванні канопляў. На шчасце для ягоных стваральнікаў, у некаторых амерыканскіх штатах наступіў легалайз, і за вырошчванне травы цяпер не садзяць, а ставяць добрыя адзнакі.

Стаць студэнтам універсітэту THC у Дэнверы (гэта ад назову псіхаактыўнага рэчыва тэтрагідраканабінолу) даволі проста. Як піша The Huffington Post, дастаткова выбраць навучальную праграму (іх ва ўніверсітэце цэлых тры) і заплаціць унёсак ад $200 да $400 — у залежнасці ад колькасці гадзін, якія студэнт жадае праслухаць. Дарэчы, за максімальную суму акрамя дыплому «магістра» марыхуаннай справы слухач універсітэту атрымае ўсё неабходнае абсталяванне для атрымання «здаровых і ўрадлівых канопляў» у хатніх умовах.

А таго абсталявання, па словах прадстаўнікоў універсітэту, трэба зусім няшмат:

«Насамрэч, усё, што вам патрэбна — гэта месца памерам з невялікую камору, матэрыялы з будаўнічай крамы і троху часу», — гаворыцца ў афіцыйным паведамленні THC. Аднак трэніравацца студэнтам прыйдзецца не на марыхуане, а на фэйкавых раслінах, напрыклад, памідорах. Бо ў памяшканнях, дзе адбываюцца заняткі, каноплі трымаць забаронена.

Чаго нельга сказаць аб астатнім Дэнверы і штаце Каларада агулам. Нядаўна ў штаце ў выніку рэферэндуму адбылася легалізацыі марыхуаны. Аднак заканадаўства, якое б рэгламентавала яе вырошчванне і продаж, распрацаваць не паспелі, і каларадцам не засталося нічога, як вучыць адно аднаго азам аграноміі.

Універсітэт пачаў дзейнічаць нядаўна, і ягоным студэнтамі лічацца пакуль толькі два дзясяткі чалавек. Аднак у сакавіку ВНУ чакае значнага прытоку тых, хто прагне вышэйшай адукацыі ў справе вырошчвання канопляў.


Рэклама ўніверсітэту

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.2509 seconds.