Яшчэ адзін канцэрт «Дай дарогу» забаронены: гурт у разгубленасці

Берасцейскі музычны гурт «Дай дарогу» не можа правесці другі канцэрт запар. Прычына — раптоўныя адмены за некалькі дзён да выступаў. Учора стала вядома, што берасцейскі клуб «Сфера» адмовіўся праводзіць канцэрт. А сёння музыкі паведамілі, што іх выступ 6 лістапада на рок-фэсце «Рок хваля» ў Горадні таксама адменены. Яны ў разгубленасці і пакуль не вырашылі, што рабіць далей.

Юры Стыльскі
Фота Юлі Fox.

«Гэта ўсё вельмі сумна, у нас слёзы на вачох, — сказаў Generation.by лідэр гурту „Дай дарогу“ Юры Стыльскі. — Мы не ведаем, якую выснову трэба зрабіць: ці варта яшчэ спрабаваць, ці нас ужо запісалі ў лік злосных апазіцыянераў».

«Не ўпэўнены, што рабіць: станавіцца звярамі альбо памірыцца», — дадае Стыльскі.

«Дай дарогу!» на мінулых выходных выступалі ў Берасці на Men's Fest. Папярэдне арганізатары фестывалю атрымлівалі інфармацыю, што выступ «Дай дарогу!» «не пажаданы».

Некалькі дзён таму праблемы з канцэртам меў таксама і менскі гурт «Палац», але выступ усё ж такі адбыўся.

Чытайце заўтра на Generation.by вялікае інтэрв'ю з Юрам Стыльскім.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.335 seconds.