26 кастрычніка ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі выступіў легендарны беларускі фольк-гурт «Палац». Канцэрт з нагоды 20-годдзя гурта ледзь было не сарваўся. За некалькі дзён да выступу з’явілася інфармацыя пра адмену канцэрту па рашэнні адміністрацыі тэатру з-за нейкага тэлефоннага званка, што ўжо робіцца не дзіўным побач з існаваннем ананімнага спісу забароненых музыкаў і рэальных забаронаў канцэртаў, аднак не менш абуральным. На наступны ж дзень канцэрт усё ж такі дазволілі па рашэнні ўсё той жа адміністрацыі тэатру. Агучвалася непацверджаная інфармацыя, што за «Палац» заступіўся міністр культуры Павал Латушка. Так ці інакш, юбілейны канцэрт адбыўся і пры поўным аншлагу. На імпрэзе пабываў і наш карэспандэнт Ян-Хенрык Вібэ.