У Берасці адмянілі канцэрт «Дай дарогу!»

Сёння стала вядома, што канцэрт культавых берасцейскіх панкаў, які мусіў адбыцца 3 лістапада ў берасцейскім клубе «Сфера» адменены. 

Юры Стыльскі, фота Юлі Fox.

«Нам паведаміла адміністрацыя клуба, што яны не могуць правесці канцэрт. Думаю, яны спужаліся», — пракаментаваў сітуацыю Generation.by лідэр «Дай дарогу!» Юры Стыльскі.

Наступны выступ гурта запланаваны 6 лістапада ў Горадні на фэсце «Рок хваля» , але ён па словах музыкаў, таксама пад пагрозай.

«Дай дарогу!» на мінулых выходных выступалі ў Берасці на Men's Fest. Папярэдне арганізатары фестывалю атрымлівалі інфармацыю, што выступ «Дай дарогу!» «не пажаданы».

Некалькі дзён таму праблемы з канцэртам меў таксама і менскі гурт «Палац», але выступ усё ж такі адбыўся

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0578 seconds.