Чатыры беларускія хлопцы прэтэндуюць на званне лепшага маладога навукоўца Еўропы

Праз тыдзень у Браціславе прагучаць імёны пераможцаў 24-га Спаборніцтва маладых навукоўцаў, арганізаванага Еўрапейскім Саюзам. Больш як 120 маладых навукоўцаў з 37 краін прымаюць удзел у сёлетнім конкурсе. Сярод іх за права называцца найлепшымі маладымі еўрапейскімі вучонымі года паспаборнічаюць чацвёра прадстаўнікоў беларускага пакалення Y.

Сярод чатырох беларусаў, чые навуковыя праекты прайшлі адбор сярод тысячаў ім падобных, няма ніводнага маладога чалавека, што скончыў хаця б першы год навучання ва ўніверсітэце. Гэта адна з галоўных умоваў Спаборніцтва. Гэтак сама як і ўзроставае патрабаванне: усе канкурсанты мусяць мець узрост ад 14 да 20 гадоў.

Павал Літвінка, Раман Біруля, Уладзімір Кузнечыкаў і Ілля Цэдрык прадставяць на сустрэчы канкурсантаў у Браціславе ўласныя праекты ў галіне інжынерыі, інфарматыкі і матэматыкі. Павал Літвінка, да прыкладу, распавядзе аб распрацаваным ім праекце адбудовы выяваў з трох вымярэнняў.

25 верасня ў Браціславе будуць агучаныя імёны пераможцаў. У галоўных прызах Спаборніцтва — грашовыя прэміі ў памеры ад 7 да 3.5 тысячаў еўра, а таксама шмат дадатковых узнагародаў ад еўрапейскіх прыродазнаўчанавуковых супольнасцяў. Акрамя гэтага стваральнікі Спаборніцтва таксама абяцаюць пераможцам магчымасць дасягнуць «значных пазіцый на іх радзіме» і займець дадатковы вопыт праз удзел у падзеях сустрэчы, куды будуць запрошаныя перадавых еўрапейскіх навукоўцаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1105 seconds.