Размеркаваных у Менск настаўнікаў спадзяюцца ўтрымаць дадатковымі $28

Адмыслова для настаўнікаў і выкладчыкаў, што працуюць у менскіх навучальных установах па размеркаванні, з 1 верасня ўведзеныя штомесячныя даплаты ў Br240 тыс. ці $28.

Матывы «шчодрых» даплатаў зразумелыя: сярэдні заробак маладых выкладчыкаў, да якіх сёлета дадаліся 6 тыс. свежаразмеркаваных выпускнікоў, складае прыкладна $220. Аднак нават гэтыя грошы становяцца завялікімі ў тым выпадку, калі настаўнікі пасля прымусовага размеркавання застаюцца працаваць у старым месцы:

«Цяпер зарплата маладога педагога ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі складае 1.8 млн. рублёў, альбо $220. Але пасля 2-х гадоў абавязковага размеркавання малады педагог губляе статус маладога спецыяліста і яго заработная плата становіцца менш — ён не атрымлівае даплаты», — казаў у чэрвені ў інтэрв’ю «Звяздзе» кіраўнік Беларускага прафсаюзу работнікаў адукацыі і навукі Аляксандр Бойка.

Каб кампенсаваць недахоп педагогаў у Мінадукацыі вырашылі прыцягваць да навучання студэнтаў і пенсіянераў. Напрыклад, у некаторых школах Менска будуць зноўку запрошаныя да выкладання такіх прадметаў, як англійская мова, матэматыка, фізіка педагогі, якія дасягнулі пенсійнага ўзросту, а таксама лепшыя студэнты 5-га курса МДЛУ і БДПУ. Аб гэтым піша interfax.by.

На што яшчэ могуць разлічваць маладыя спецыялісты?

Часам атрымліваецца, што быць размеркаваным выпусніком са статусам «маладога спецыяліста» выгодней, чым звычайным супрацоўнікам на той самай пасадзе з большым стажам працы.

  • Перад адпрацоўкай выпускніку даецца месяц на адпачынак (а педагогам цэлых 45 дзён);
  • Маладым спецыялістам выплочваецца грашовая дапамога ў памеры апошняй стыпендыі (калі стэпухі не было, дапамога выплочваецца ў памеры сацыяльнай стыпендыі);
  • Маладыя педагогі дадаткова атрымліваюцца даплаты ў памеры адной тарыфнай стаўкі першага разраду;
  • Тыя, каму «пашэнціла» трапіць па размеркаванні ў вёску, атрымліваюць аклады на 50% болей, чым іх гарадскія калегі, а таксама даплаты, аналагічныя сумам педагогаў — у адну тарыфную стаўку першага разраду;
  • Звольніцца з месца адпрацоўкі можна за 15 дзён да сканчэння тэрміну размеркавання — выплочваць нічога ўжо не прыйдзецца.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0978 seconds.