Расійскі гурт «Ассаи» цяпер таксама забаронены ў Беларусі

Расійскі вядомы хіп-хоп выканаўца «Ассаи» з аднайменным гуртом пашырыў спіс забароненых у Беларусі артыстаў. Інфармацыя пра гэта з'явілася сёння на сайце гурта.

Ассаи

«Паведамляем усім прыхільнікам з Мінска і іншых гарадоў Беларусі пра тое, што нашы канцэрты забароненыя ўладамі. Мы ведаем, што гэта рэакцыя на выкананне песні «Столько Жизни» 28 лістапада. Будзьце свабоднымі!»


Мінулай восенню гурт даваў канцэрт у мінскім клубе Re:public, у час якога вакаліст праспяваў у адной з песень словы «Мистер президент, отправляйтесь в ад», як «Мистер Лукашенко, отправляйтесь в ад». Рэакцыя публікі была захопленай, аднак, відаць, камусці ў залі гэта не спадабалася.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1584 seconds.