Надпіс са студэнтаў «Хочам вучыцца па-беларуску» на плошчы Якуба Коласа

У панядзелак 3 верасня на плошчы Якуба Коласа прайшла «Фотаакцыя «Хочам вучыцца па-беларуску». Так у Менску адрадзілі акцыю з патрабаваннем беларускамоўнага навучання, якая цягам трох гадоў некалі праводзілася ў Беларусі.

Традыцыя правядзеньня падобных акцый у першы дзень навучальнага году існавала ў 2004-2006 гадах.

На першую гучную акцыю «Хочам вучыцца па-беларуску» ў 2004 годзе на Кастрычніцкай плошчы сабралося каля 200 чалавек, не абыйшлося тады і без затрыманняў. Наступным годам новае пакаленне студэнцкіх актывістаў сабрало на Плошчы Якуба Коласа каля 60 студэнтаў, якія сфармавалі надпіс «Хочам вучыцца па-беларуску». Абедзьве акцыі заканчваліся бардаўскімі канцэртамі ў парку Янкі Купалы. Увосені 2006 акцыя «Хочам вучыцца па-беларуску» фактычна не атрымалася. На канцэрт прыйшлі каля 30 чалавек, аднак ён не адбыўся.

Праз 6 гадоў новае пакаленне ЗБС, якое адраджае некалі ўплывовую вялікую арганізацыю «Задзіночаньне Беларускіх Студэнтаў», правяло на плошчы Якуба Коласа новую «Хочам вучыцца па-беларуску».

Здымкі з «фотаакцыі», як назвалі яе аўтары прэс-рэлізу.

Паводле дадзеных Нацыянальнага статыстычнага камітэту, 164.2 тысячы беларускіх студэнтаў вучацца па-беларуску і па-расейску адначасова. Пры гэтым толькі 0.9% ці 4 200 студэнтаў ВНУ маюць магчымасьць вучыцца цалкам на беларускай мове.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1992 seconds.