Ціха вучыцца па-беларуску альбо "Хочам вучыцца па-беларуску! 2006"

Анансаваны на 1-е верасьня ў межах акцыі "Хочам вучыцца па-беларуску" канцэрт ў парку Янкі Купалы не адбыўся.

Паглядзець на выступы бардаў і гурта P.L.A.N у азначаны час сабралося блізу 30-ці чалавек. Але, на жаль, выступоўцы ў парку так і не зьявіліся.

Арганізатар імпрэзы Франак Вячорка выбачыўся перад гледачамі. Ён патлумачыў, што ў музыкаў у апошні момант узьніклі прыватныя прычыны, з-за якіх кожны зь іх не змог прыехаць, каб выступіць на імпрэзе. 

На працягу 1-га верасьня ў межах акцыі "Хочам вучыцца па-беларуску" прайшлі два пасьпяховых пэрфомансы супраць выкладаньня гісторыі Беларусі ў школах па-расейску. 

Уні Вера 01:06, 02/09/2006 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0893 seconds.