Працу беларускіх ВНУ будуць ацэньваць паводле меркаваньня студэнтаў і пазыцыяў у міжнародных рэйтынгах

Міністэрства адукацыі апублікавала «Крытэры і паказчыкі дзейнасьці ўстановаў адукацыі», якія апісваюць, паводле якіх індыкатараў будзе ацэньвацца ўзровень працы беларускіх унівэрсытэтаў. Сярод іншага ў пералік такіх паказчыкаў трапіла доля студэнтаў, што атрымалі вольны дыплём, парушылі правапарадак ці проста аказаліся незадаволеныя працай ВНУ.


Шэсьць лепшых унівэрсытэтаў Эўропы ў 2011-2012 гадах паводле рэйтынгу QS World University. Беларускіх унівэрсытэтаў няма ў сьпісе. Увогуле

Міністэрства адукацыі адзначае, што крытэры распрацаваныя «ў мэтах ацэнцы эфэктыўнасьці працы ўстановаў адукацыі […] па рэалізацыі дзяржаўнай палітыцы ў галіне адукацыі». Усе крытэры падзеленыя на 2 катэгорыі: вынікі працы і магчымасьці ВНУ, а таксама на групы ў залежнасьці ад эфэкту на грамадзтва, эканоміку ці адукацыю агулам.

Акрамя звыклых паказчыкаў, такіх як колькасьць супрацоўнікаў маладзейшых за 50 гадоў ці колькасьць абароненых дысэртацый, у сьпісе вылучаецца «пазыцыя ўстановы вышэйшай адукацыі ў міжнародных рэйтынгах».

У прыватнасьці, сярод істотных для Беларусі ўнівэрсытэцкіх рэйтынгаў названыя QS World University Rankings, SCImago Institutions Rankings, Webometrics Ranking of World Universities. У першым сьпісе няма і ніколі не было ніводнай беларускай ВНУ. Webometrics, які ацэньвае ВНУ па іх сайтам, улучае тысячы інстытуцый. І некаторыя беларускія ўнівэрсытэты, кшталту БДУ, маюць шанцы трапіць у другую тысячы гэтага сьпісу.


Новая вэрсія гішпанскага рэйтынгу сайтаў паставіла БДУ на рэкорднае 1208 месца. Тут некаторыя беларускія ВНУ таксама маюць шанцы

Міністар адукацыі Сяргей Маскевіч ставіць знак «роўна» паміж пазыцыяй унівэрсытэту ў міжнародных рэйтынгах і якасьцю выкладаньня ў ім:

«Трэба ганарыцца якасьцю - тым, на колькі радкоў паднялося навучальная ўстанова ў сусьветным рэйтынгу, — заявіў Маскевіч у інтэрвію Народнай газэце. — Рэйтынг ніяк не завязаны на колькасьці студэнтаў, ён вызначаецца толькі якасьцю: колькі замежных прафэсараў прыяжджаюць чытаць лекцыі, ці ёсьць англамоўныя праграмы выкладаньня, якія дасягненьні ВНУ ў навуцы».

Чым менш вольных дыплёмаў, тым больш пасьпяховы ўнівэрсытэт?

Акрамя пазыцыі ВНУ у сусьветных рэйтынгах, унівэрсытэты абавяжуць дасылаць у Мінадукацыі інфармацыю аб колькасьці выпускнікоў, што парушалі закон, а таксама тых, што ўступілі ў студатрады БРСМ.

Як высьвятляецца, істотным для чыноўнікаў ёсьць і «працэнт выпускнікоў, што атрымалі права на самастойнае працаўладкаваньне ў сувязі з адсутнасьцю месцаў працаўладкаваньня ў адпаведнасьці з атрыманай спэцыяльнасьцю». У міністэрстве лічаць, што гэты адсотак дэманструе ўзровень якасьць адукацыі ў ВНУ. Верагодна, чым меншы будзе гэтая лічба, тым вышэй будзе ацэнка дзейнасьці ўнівэрсытэту.


Чым болей замежнікаў, тым вышэй "эканамічны эфэкт" ВНУ, лічаць у Мінадукацыі

Увагу цяпер будуць зьвяртаць і на тое, колькі навучальных дысцыплін выкладаецца на замежнай мове, колькі супрацоўнікаў ВНУ прайшлі стажыроўкі за мяжой і колькі замежных студэнтаў у ёй вучацца.

Асобна вылучаецца разьдзел пра ацэнку якасьці навучаньня. Выводзіць гэты паказчык будуць у адпаведнасьці з адсоткам выпускнікоў і іх працадаўцаў, задаволеных якасьцю атрыманай адукацыі. Меркаваньне выпускнікоў спытаюць адразу пасьля таго, як яны атрымаюць дыплём.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.058 seconds.