Колькі студэнтаў можа зьмясьціцца ў адным міжнародным аўтобусе?

Літоўскія студэнты вырашылі праверыць, колькі зь іх можа ўлезьці ў стандартны міжнародны аўтобус на 54 чалавекі. Апынулася, што студэнцкія магчымасьці дазваляюць разьмесьціць у аўтобусе людзей у тры разы болей за тое, што прадугледжана канструктарамі.

9 траўня на Дзень Эўропы, сьвята ўтварэньня Эўрапейскага зьвязу, студэнты Міжнароднага юрыдычнага і прадпрымальніцкага ўнівэрсытэту ў Вільні ўсталёўвалі рэкорд — спрабавалі да адмовы запоўніць аўтобус Simple Express.

Як піша delfi.lt, у выніку ў 54-мясцовым аўтобусе апынуліся 161 студэнт і студэнтка.

«Нам спадабалася гэтая ідэя — да адмовы запоўніць аўтобус і пабіць рэкорд латышскіх студэнтаў — іх было 130», — сказаў кіраўнік самакіраваньня студэнтаў ВНУ Наўрымас Міхайлюкас.

Падобны рэкорд латышскія студэнты ўсталёўвалі летась.

Моладзь сабралася ля жоўтага аўтобуса ў Вільні раніцай. Студэнты заходзілі ў аўтобус па адным і запоўнілі яго на працягу 20 хвілін. Вынікі студэнцкіх экспэрымэнтаў будуць перададзеныя літоўскаму агенцтву Factum, якое рэгіструе рэкорды.

Дарэчы, 7 год таму мы пісалі пра тое, як 321 літоўскі студэнт зьмясьціўся ў аўтобусе, разьлічаным на 174 пасажыры

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0592 seconds.