321 студэнт Літвы зьмясьціўся ў аўтобусе, разьлічаным на 174 пасажыры

Студэнты Клайпедзкага ўнівэрсытэта ўсталявалі рэкорд. 321 студэнт зьмясьціўся ў гарадзкім аўтобусе, разьлічаным на 174 пасажыры.

Папярэдні рэкорд быў усталяваны студэнтамі каўнаскага ўнівэрсытэта, калі ў гарадзкім аўтобусе “Ікарус” зьмясьцілася 279 чалавек.

Клайпедзкія ж студэнты зьмясьцілі ў аўтобус 321 чалавекі. “Было недастаткова толькі ўлезьці – аўтобус павінен быў праехаць з зачыненымі дзьвярыма і вокнамі. Ехаў зь цяжкасьцю, але праехаў каля 100 мэтраў”, - распавёў Інтэрфаксу дырэктар аўтатранспартнай кампаніі Klaipedos keleivinis transportas Гінтарас Нянішкіс.

Зь яго словаў, у часе акцыі студэнты рэгістраваліся, іх здымалі на відэакамэру. Увесь матэрыял быў перададзены агенцтву рэгістрацыі рэкордаў Factum, якое, як мяркуецца, зафіксуе гэтае дасягненьне.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0627 seconds.