Стыпэндыі ўзьнялі да рэкордных 47$
Другі раз за апошнія паўгады вырастуць стыпэндыі для беларускіх студэнтаў. Іх памер будзе вагацца ад 376 да 788 тысячаў рублёў. Гэта новыя рэкордныя лічбы ў беларускай адукацыі.
Са зьменай тарыфнай стаўкі першага разраду з траўня расьце і навучальная стыпэндыя студэнтаў. Вырастуць выплаты прыкладна на 5%, што павялічыць мінімальную стыпэндыю да 376 тысячаў ці $47, а максымальную стыпэндыю, на якую могуць прэтэндаваць толькі студэнты БДУ, да 788 тысячаў ці $97. Гэта лічба толькі на 200 тысячаў меней за мінімальны заробак.
У 2011 годзе стыпэндыі падвышылі ледзь не штомесяц. Апошні ж квартал беларускія студэнты першай ступені навучаньня атрымлівалі выплаты, памер якіх ня мог перавышаць мяжы ў $92.
Характэрна, што памер стыпэндыі ў $47 — мяжа, якую выплаты беларускім студэнтам яшчэ ніколі не перакрочвалі (гл. графік). Гэтак максымальны пакуль узовень стыпэндый быў дасягнуты напрыканцы 2008 году, а таксама ў студзені 2012. Цяпер фармальна можна казаць аб тым, што беларускія, а найперш менскія студэнты, якія да 1 ліпеня ня плацяць за грамадзкі транспарт, жывуць лепей, чым
Зь іх самае «салодкае» жыцьцё ў навучэнцаў БДУ і Акадэміі кіраваньня. У студэнтаў першай ВНУ стыпэндыі на 30% болей, чым ва ўсіх астатніх, у Акадэміі — на 15%.
Мінімальная стыпэндыя ў беларускай магістратуры цяпер будзе роўная $73, у асьпірантуры — $197.