«Рок за Баброў» робіць стаўку на вандроўнікаў і разыгрывае квіток на замежны фэст

2 чэрвеня пад Менскам на аэрадроме «Баравая» пройдзе VII штогадовы музычны фэст «Рок за Баброў». У праграме: «Ночные Снайперы» і «Город 312», «У нескладовае», «Naka», «Open Space», «The Toobes» і іншыя.

У гэтым годзе фэстываль стане міжнародным. «Баброў» прапануе ўсім ахвотным страсянуць руціну і праявіць сябе разам з супольнасьцю адчайных вандроўнікаў. Гаворка ідзе аб міжнародным руху каучсёрфінга. Стаць удзельнікам руху можа любы ахвотны, зарэгістраваўшыся на сайце www.couchsurfing.org.

Таксама сёлета кожны, хто зарэгіструецца на сайце праекта rokzabobrov.by, зможа прыняць удзел у конкурсе «Асьвяжэньне без абмежаваньняў» і выйграць галоўны прыз ад «Баброў» — паездку на міжнародны фэстываль Heineken Open'er 2012 у Польшчу. Пераможца будзе вызначаны наўпрост на галоўнай сцэне фэстывалю.

На фэсьце пад Менскам будзе намётавы гарадок з магчымасьцю пагуляць у гульні народаў розных краінаў, фотазона, адмысловая пляцоўка каўчсёрфінга. І яшчэ адна важная дэталь. Сёлета на «Рок за баброў» будуць створаныя ўсе ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасьцямі: для іх у непасрэднай блізкасьці ад сцэны будзе арганізаваная адмысловая зона са зручным пад’ездам. Уваход на фэст трыдыцыйна будзе вольным.

17:00, 03/05/2012 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0715 seconds.