Маразы сапсавалі Міжнародным адносінам улазіны
Факультэт міжнародных адносінаў БДУ пераедзе ў новы будынак на тры месяцы пазьней заплянавага. Вінаватыя лютаўскія маразы. Будынак называюць адным з самых прасунутых навучальных карпусоў у краіне.
Будаўніцтва новага корпусу амаль цалкам завершанае
Новы будынак Факультэту міжнародных адносінаў Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту плянуецца дабудаваць толькі ў красавіку. Яшчэ месяц таму кіраўніцтва ВНУ абяцала, што пераезд ФМА ў новы корпус на Прывакзальнай плошчы Менска адбудзецца ў лютым.
Як заявіў БелТА рэктар БДУ Сяргей Абламейка, пляны ўнівэрсытэту парушылі «анамальныя маразы». Але і ў тым, што факультэт адсьвяткуе ўлазіны ў красавіку, у БДУ на ўсе 100% ня ўпэўненыя.
Зараз, па словах рэктара, у новы корпус завозяць мэблю, на прылеглай тэрыторыі ідуць працы па добраўпарадкаваньні.
Плянуецца, што разам з ФМА на Прывакзальную плошчу пераедуць упраўленьне міжнародных сувязяў БДУ, Рэспубліканскі інстытут кітаязнаўства імя Канфуцыя і іншыя міжнародныя структуры ўнівэрсытэту. Акрамя гэтага, на адным з паверхаў новага будынку разьмесьціцца выстава прадукцыі ВНУ.
Мармуровая плітка і «прасторныя холы»
Па сьведчаньнях пабываўшых у корпусе журналістаў, шкляны
«На факультэце будзе адкрытая „аўдыторыя будучыні“. Тут будуць ужывацца сучасныя сродкі мультымэдыя і чытацца лекцыі з выкарыстаньнем устаноўкі інтэрактыўнага мультымэдыявідэапраектару», — абяцаў таксама Сяргей Абламейка.
А вось лёс цяперашняга будынку Факультэту міжнародных адносінаў на вуліцы Акадэмічнай пакуль невядомы. Раней у інтэрвію Tut.by рэктар БДУ казаў, што туды можа пераехаць Эканамічны факультэт, што цяпер месьціцца разам зь Філялягічным факультэтам на вуліцы Маркса. Па словах Абламейкі, усё залежыць ад эканамістаў: «Калі яны самі захочуць, то пераедуць», — казаў ён.