Міжнародны конкурс аратарскага майстэрства завяршае прыём заявак

Адзін дзень застаўся да завяршэньня прыёму заявак на ўдзел у міжнародным конкурсе аратарскага майстэрства, арганізаваны Саюзам ангельскай мовы ў Беларусі.


Кацярына Батурына перамагла на конкурсе аратарскага майстэрства ў 2010

Саюз ангельскай мовы штогод арганізуе ў Беларусі аратарскія спаборніцтвы сярод маладых людзей да 20 гадоў, якія добра валодаюць мовай Злучанага каралеўства. Пераможцы мінулагодніх этапаў адпраўляліся на сусьветныя спаборніцтвы ў Лёндан.

Тэма сёлетняга конкурсу — «Мудрасьць моладзі». Удзельнікі могуць інтэрпрэтаваць гэтую тэму ў любым напрамку, але не павінныя ўжываць яе як назву ўласнай прамовы (крэатыўны падыход да выбару тэмы вітаецца).

Каб стаць удзельнікам спаборніцтва, дастаткова запоўніць невялікую анкету і даслаць яе на esu.belaruspsc@gmail.com.

Конкурс адчынены для вучняў або студэнтаў ва ўзросьце ад 16 да 20 гадоў (па стане на 17 траўня 2012 г.). Тэрмін падачы заявак — 20 лютага 2012 года.

Больш інфармацыі

Глядзіце вялікі фотарэпартаж зь фіналу міжнароднага ангельскамоўнага конкурсу аратарскага майстэрства ў 2010 годзе

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0774 seconds.