Пракуратура не знайшла крыміналу ў «хуліганскіх» словах Міхалка пра Лукашэнку

Пракуратура ня будзе пачынаць крымінальную справу супраць лідара «Ляпісаў» Сяргея Міхалка з-за адсутнасці ў яго словах крымінальнага ўчынку. Пра гэта гаворыцца ў лісьце з пракуратуры Мінска, які атрымала адвакат музыканта.

Пракуратура ня будзе пачынаць крымінальную справу супраць лідара «Ляпісаў» Сяргея Міхалка з-за адсутнасці ў яго словах крымінальнага ўчынку. Пра гэта гаворыцца ў лісьце з пракуратуры Менску, які атрымала адвакат музыканта.

«Напісана, што паводле вынікаў гэтай праверкі, прынятае працэсуальнае рашэньне аб адмове ва ўзбуджэньні крымінальнай справы з-за адсутнасьці крымінальнага ўчынку, прадугледжанага крымінальным законам, – зачытвае ліст з пракуратуры прэс-сакратар «Ляпісаў» Аляксандр Бергер. – Тут напісаная дата 22.12.2011 года, але мы атрымалі яго толькі праз месяц».

Праўда, пакуль Сяргей Міхалок у Беларусь ня ездзіў, а калі нават збярэцца, то афішаваць гэтага не будзе, перадае Эўрарадыё словы Бергера.

Яшчэ ў кастрычніку пракуратура трымалася іншай пазыцыі наконт выказваньняў Сяргея Міхалка пра Лукашэнку:

«Гэтыя выказваньні, відавочна, знаходзяцца па-за межамі ня толькі нормаў этыкі і маралі, але і права», — заяўляў прадстаўнік пракуратуры называючы Міхалка «банальным хуліганам».

Гл. таксама: ТОП-5 гучных выказваньняў Міхалка

19:02, 06/02/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.1909 seconds.