За навучаньне ў БДУ цяпер трэба будзе плаціць да 12 млн

Міністэрства адукацыі агучыла нарэшце, праўда на тыдзень пазьней, чым абяцала, свае рэкамэндацыі аб чарговым падвышэньні аплаты за навучаньне ў беларускіх ВНУ. Рост складзе да 30%. На дадзены момант большасьць ўнівэрсытэтатаў пакуль ня ведаюць на колькі ў іх падаражала ў гэтым месяцы адукацыя. Першыя лічбы пакуль назваў толькі БДУ.

У Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце адукацыя даражэе на 29%, аб гэтым паведамілі onliner.by у прэс-службе БДУ. Адпаведана найбольш павялічыцца кошт на першых курсах юрфака, факультэта міжнародных адносінаў, гуманітарным факультэце, эканамічным факультэце, інстытуце журналістыкі, факультэце філязофіі і сацыяльных навук і на філфаку.

Да лютага на гэтых спэцыяльнасьцях навучаньне каштавала 9 млн 352 тыс. рублёў. Цяпер кошт павялічыцца на прыкладна 2.7 млн рублёў - да 12 млн. за год. Іншыя факультэты крыху таньнейшыя, там кошты падвысяцца на 1.7 - 2.3 млн беларускіх рублёў. Завочнае навучаньне у БДУ падаражэе прыблізна на 1 млн.

Апошні раз кошты на адукацыю ў беларускіх ВНУ расьлі ў лістападзе — у сярэднім на 20–25%. Да гэтага іх уздымалі ў жніўні.

А першае і пакуль самае вялікае падвышэньне адбылося ў разгар зімовай сэсіі 2011 году. Тады студэнты даведаліся, што за навучаньне прыйдзецца выкладаць прыкладна на чвэрць болей, чым раней.У БДУ кошты тады паднялі на 26%, у БДУІР — на 20%.

За год кошт адукацыі на найбольш прэстыжных спэцыяльнасьцях БДУ вырас у два разы.

Уні Вера 19:40, 02/02/2012 | Навіны |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0666 seconds.