Новыя кошты на навучаньне студэнтам абвесьцяць перад вакацыямі

Праз шэсьць дзён унівэрсытэты абяцаюць назваць новыя кошты на навучаньне. Чакаецца, што вырастуць яны прыкладна на чвэрць. Болей плаціць прыйдзецца ўжо зь лютага.

Новыя памеры платы за навучаньне ў ВНУ плянуецца вызначыць да 25 студзеня, кажуць у Міністэрстве адукацыі. Прычым «у студзені ВНУ возьмуць плату па-старому».

На колькі гэтым разам уздымуць плату, пакуль ня кажуць. Хаця папярэднія падвышэньні, а таксама рост заробкаў выкладчыкаў (менавіта гэтым тлумачаць ва ўнівэрсытэтах неабходнасьць новага ўзьняцьця коштаў) даюць несуцяшальны прагноз: кошт навучаньня можа ўзьняцца да 50%. Больш аптымістычны празноз - 27%.

Апошні раз кошты на адукацыю расьлі ў лістападзе — у сярэднім на 20–25%. Да гэтага іх уздымалі ў жніўні. А першае і пакуль самае вялікае падвышэньне адбылося ў разгар зімовай сэсіі 2011 году. Тады студэнты даведаліся, што за навучаньне прыйдзецца выкладаць прыкладна на чвэрць болей, чым раней. У БДУ кошты паднялі на 26%, у БДУІР — на 20%.

Да прыкладу, за апошні год кошт адукацыі на найбольш прэстыжных спэцыяльнасьцях БДУ вырасла амаль у два разы.

Тры найвыгоднейшыя прапановы адукацыйных крэдытаў

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0581 seconds.