Тры найвыгоднейшыя прапановы адукацыйных крэдытаў

Калі адукацыя даражэе праз кожныя чатыры месяцы (за апошні год кошты расьлі тройчы), бывае цяжка хутка расплаціцца з унівэрсытэтам пасьля чарговага ўзьняцьця адукацыйных тарыфаў. Некаторыя навучэнцы выбіраюць шлях адлічэньня, а некаторыя — пошуку грошай. Пра тое, як у сытуацыі арыентуюцца банкі і робяць прапановы па фінансаваньні навучаньня, піша ПРОФ-ПРЕСС.

1. 20% у год

Самую выгодную прапанову льготнага крэдыту на вучобу — пад 20% гадавых — з усіх банкаў Беларусі робіць «Беларусбанк». Аднак разьлічваць на яго можна толькі ў тым выпадку, калі сярэдні сукупны даход сям’і за год, які папярэднічае месяцу падачы дакумэнтаў на адкрыцьцё крэдыту, не вышэй 350% бюджэту пражытачнага мінімуму альбо 2 мільёнаў рублёў.

Ва ўмовах, калі кошты на адукацыю вырасьлі за год амаль на 100%, прапанова болей чым заманлівая. Але адмыслоўцы адзначаюць, што вельмі хутка і гэты льготны крэдыт падаражэе, паколькі працэнтная стаўка прывязаная да стаўкі рэфінансаваньня. Апроч гэтага, банк выдасьць крэдыт толькі на 70% кошту навучаньня. Усю астатнюю суму аплаты студэнт павінен забясьпечыць сам.

2. 35% гадавых «не для ўсіх»

«Белаграпрамбанк» таксама выдае крэдыт на аплату адукацыі, аднак атрымаць яго можа ня кожны кліент. Гэты крэдыт прапануецца ў межах дзіцячай ашчаднай праграмы. Каб атрымаць яго пад 35% гадавых, бацькам трэба было пакласьці грашовыя сродкі на рахунак дзіцяці за 3.3 года да моманту атрыманьня крэдыту.

3. Адмысловая прапанова для студэнтаў

Вынаходлівы «Белінвестбанк» хутка зарыентаваўся і прапанаваў новы крэдытны прадукт для студэнтаў. Крэдыт на вучобу з двума даручальнікамі прапануецца пад 47% гадавых і толькі пры ўмове аплаты страхавой дамовы, якая складае 3.48% ад сумы пазыкі. Пры гэтым пагашаць яго можна будзе на працягу пяці гадоў пасьля сканчэньня навучаньня.

Варта адзначыць, што толькі выплата адсоткаў па гэтых крэдытах запатрабуе ад студэнта ад 380 да 700 тысячаў у месяц.

А калі студэнта, які ўзяў крэдыт, раптам адлічаць з унівэрсытэту, вяртаць грошы прыйдзецца паручальнікам (верагодна, бацькам) цягам году пасьля адлічэньня. Прычым з выплатай дадатковых адсоткаў.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0591 seconds.