Студэнты выкрылі махінацыі зь інтэрнатам на $25 000

Пасьля некалькіх тыдняў жыцьця ў толькі што адрамантаваным студэнцкім інтэрнаце навучэнцы каледжу ў Слонімскім раёне заўважылі шматлікія праблемы. У будынку пацяклі столі, у пакоях зьявілася сырасьць.

Студэнты падалі скаргу, пачаліся праверкі. Высьветлілася, што «дахам» інтэрнату служыла ня мэталядахоўка, а параізаляцыйная плёнка, падраная і мокрая ў многіх месцах.


Студэнты на Слонімшчыне жывуць ня так камфортна, як гэтыя навучэнцы Акадэміі кіраваньня

Цяпер супраць выканаўцы працаў распачатая крымінальная справа. Паводле сьледзтва, у лістападзе 2010 года абвінавачаны заключыў дамову падраду на рамонт даху інтэрнату каледжа. Прыкладна праз 6 месяцаў дырэктар фірмы падаў заказчыку акты выкананых работ па мадэрнізацыі даху, абсталяваньня слыхавых вокнаў, кладцы мэталядахоўцы, усталёўцы лесьвіц і г.д.

Аднак замест новага інтэрнату студэнтаў засялілі ў «пацёмкінскую» хату з плёнкай замест даху. 

Як піша БелТА, міліцыя мяркуе, што выканаўца працаў мог зарабіць на розьніцы ў кошце матэрыялаў да $25 000. Паводле следзтва, ёсьць верагоднасьць, што гэты эпізод — не адзіны крымінальны ў гісторыі дзейнасьці фірмы.

+ Як жывуць беларускія студэнты ў інтэрнатах?

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0708 seconds.