Як жывуць беларускія студэнты ў інтэрнатах? Вялікі рэпартаж з 8-мі інтэрнатаў Менску

Студэнцкія гады - своеасаблівы час у жыцьці кожнага. Гэта новыя знаёмствы, новыя пляны, новыя інтарэсы і захапленьні, новыя узьлёты і падзеньні, а часам... новыя жыльлёвыя умовы. Так, гэта тычыцца тых студэнтаў, хто прыехаў вучыцца ў іншы горад. "Дзе жыць?" - такое пытаньне паўстае адразу пасьля паступленьня ў навучальную установу. Нехта будзе здымаць кватэру. Ну а некаму пашчасьціць атрымаць месца ў інтэрнаце.

інтэрнат БДТУ

Я абышоў унівэрсытэцкія інтэрнаты Менску (з кожнай ВНУ па адным мэтадам "навуковага тыку") з мэтай высьветліць... о, перафразуем Някрасава ды атрымаем "Каму ў інтэрнаце жыць добра".

БДТУ 

Першы прыпынак - інтэрнат №1 Беларускага дзяржаўнага тэхналягічнага унівэрсытэта. Адразу бачна: гэты інтэрнат быў родным для шматлікіх і шматлікіх пакаленьняў студэнтаў. Будынак ужо стары, зрэшты, як і большая частка іх (будынкаў) на Бабруйскай. Затое, даволі арыгінальная архітэктура.

інтэрнат БДТУ

Заходзім у інтэрнат. Нас сустракаюць вахцёркі:"Вашы дакумэнты!" Добра, добра, не трэба хвалявацца. Працягваю ёй свой чытацкі білет. Яна уважліва глядзіць на білет, на мяне, зноў на білет, потым пільна перапісвае нумар майго чытацкага (напэўна, будуць шукаць у бібліятэцы:). Ура, мы прайшлі вахцёрчын "фэйс кантроль".

Вось звычайны пакой. На стале ляжаць карты, дыскі - усё, што трэба студэнту для плённай вучобы:) Пакой невялікі. Хлопцы занавескай падзялілі яго на два. У першым - шафа, вісіць адзеньне, стаіць абутак, у другім - ложкі, шуфляды, стол. Пакой разьлічаны на чатырох чалавек.

інтэрнат БДТУ

інтэрнат БДТУ

На кожным паверсе інтэрнату па дзьве ўмывальні і па дзьве прыбіральні (мужчынскіх і жаночых суадносна). Таксама ёсьць два душы. Яны месьцяцца ў сутарэньнях, працуюць па графіку. На адным паверсе дзьве кухні. Студэнты кажуць, што вялікай чаргі звычайна няма, так што гатаваць можна без праблем. Галоўнае, каб было што гатаваць:)

інтэрнат БДТУ

інтэрнат БДТУ

Афіцыйна ў інтэрнат засяляюць недзе 60 адсоткаў жадаючых. Зьвяртаюць увагу, на якім аддзяленьні вучысься: бюджэце ці платным. Потым глядзяць на ільготы. Праўда, калі ільготы маеш сур'ёзныя, блізкія да безвыходнай сытуацыі - будзе табе інтэрнат. Плацяць за жыльлё тут каля 15 тысяч рублёў штомесяц.

Інстытут культуры

Ну а мы крочым далей. І бачым прад сабой другі інтэрнат БДУ культуры і мастацтваў (Інстытута культуры, карацей).

інтэрнат Інстытута культуры

Мяне сустракае сяброўка, якая тут жыве. Вахту праходзім без праблем. Нават расьпісвацца ня трэба. Дастаткова проста пакінуць свае дакумэнты на вахце. Паднімаемся на ліфце. Ну канешне, 9 паверхаў - гэта ужо не жартачкі. Сыстэма тут блёкавая. У блёку - два пакоі. У кожным блёку ёсьць прыбіральня і душ. Яшчэ адзін плюс - у кожным блёку ёсьць гаўбец. А кухня адна на паверх. Калідоры акуратныя. Тут нядаўна быў рамонт, а па інтэрнаце ён яшчэ працягваецца. Пакоі невялікія. Адзін пакой разьлічаны на трох чалавек. Дарэчы, другі паверх запаланілі кітайцы. Добра, што пакуль толькі другі:)

інтэрнат Інстытута культуры

інтэрнат Інстытута культуры

Вось такія прыгожыя дзяўчыны жывуць у інтэрнаце.

інтэрнат Інстытута культуры

Дарэчы, засяляюць усіх жадаючых. Плаціць за інтэрнат трэба каля 15 тысяч штомесяц.

БДАТУ

А гэта шосты інтэрнат Беларускага дзяржаўнага аграрна-тэхнічнага унівэрсытэта.

інтэрнат БДАТУ

інтэрнат БДАТУ

"Ну калі вы ужо перастанеце хадзіць?" - няветліва сустракае мяне вахцёрка. Ладна, пакідаем дакумэнты, праходзім. "Калі раптам адчуеш камунальныя пахі...", - чамусьці успамінаюцца усім вядомыя радкі. У інтэрнаце пяць паверхаў. І незразумела, якая тут сыстэма: блёкавая ці калідорная. Мне падалося, што пакоі, прыбіральні, умывальні і кухні чаргуюцца ў нейкім шахматным парадку.

інтэрнат БДАТУ

інтэрнат БДАТУ

Пакой даволі вялікі. Разьлічаны на трох чалавек.

інтэрнат БДАТУ

Спускаемся ў сутарэньні. Тут знаходзяцца душы. Два - мужчынскі і жаночы. Іх разьдзяляе толькі сьцяна.

інтэрнат БДАТУ

Кошт жыльля - 15 тысяч штомесяц. У інтэрнат засяляюць усіх першакурсьнікаў. А потым глядзяць па рэйтынгу.

Акадэміі кіраваньня

Наступны прыпынак - інтэрнат Акадэміі кіраваньня. Ён знаходзіцца на Сурганава. Там інтэрнаты БНТУ, а Акадэмія кіраваньня арэндуе інтэрнат для сваіх студэнтаў.

інтэрнат Акадэміі кіраваньня

Спакойна праходзім вахту. Ідзем па калідоры. Сьветла, акуратна. О, бачу більярдны пакой. Нядрэнна для інтэрната.

інтэрнат Акадэміі кіраваньня

Тут пяць паверхаў. Сыстэма калідорная. На кожным паверсе па дзьве кухні, ёсьць прыбіральні, умывальні.

інтэрнат Акадэміі кіраваньня

інтэрнат Акадэміі кіраваньня

Дзесьці ў сутарэньнях знаходзяцца мужчынскія і жаночыя душы.

Пакой сярэдніх памераў, разьлічаны на чатырох чалавек. Адразу кідаецца ў вочы двух'ярусны ложак. Дзяўчыны тут ветлівыя. Мяне напаілі гарбатай ды наелі зэфірам :)

інтэрнат Акадэміі кіраваньня

БДЭУ

Не спыняемся. Крочым, крочым, паднімаем галаву. Ба! Гэта ж чацьвёрты інтэрнат Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэта. 13 паверхаў налічваем.

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэта

Мяне сустракае знаёмая, якая тут жыве. Заходзім. Дачакаліся ліфта, паехалі! У гэтым інтэрнаце блёкавая сыстэма. У блёку два пакоі. Таксама маецца прыбіральня і душ.

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэта

У блёку стаіць лядоўня і стаіць дзяўчына:)

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэта

Заходзім у пакой. Даволі вялікі. Разьлічаны на трох чалавек. Хапае месца для вялікага стала, шафы.

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэта

У інтэрнаце дзьве кухні на паверх. Дзяўчыны кажуць, што вялікай чаргі звычайна не бывае.

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэта

Вельмі спадабалася мне тое, што на кожным паверсе ёсьць так званы "пакой па інтарэсах". Тут табе і заля харэаграфіі, і бібліятэка, і трэнажорка, і заля настольнага тэнісу. Але, што за гукі такія?! Мы чуем вельмі моцныя удары бубнаў. А, дык гэта музычны салён. Тут рэпэтуе унівэрсытэцкі гурт.

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага эканамічнага унівэрсытэта

Засяляюць у інтэрнаты БДЭУ, гледзячы, якія ільготы мае студэнт. Жыльлё на месяц каштуе 15 тысяч.

БДУ

Мы ў Гаі. Перад намі дзесяты інтэрнат Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэта.

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта

Нас сустракаюць ветлівыя вахцёркі. Вось так выглядае хол пры уваходзе.

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта

Паднімаемся на ліфце. Акуратныя калідоры. Тут блёкавая сыстэма. У кожным блёку ёсьць свая кухня, душ, прыбіральня.

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта

Пакой даволі вялікі. Ён разьлічаны на трох чалавек. Гэта інтэрнат першага клясу, таму падсяляць чацьвертага нельга.

інтэрнат Беларускага дзяржаўнага унівэрсытэта

У інтэрнаце чатыры карпусы. Усе яны злучаны паміж сабой. Дарэчы, памяшканьні спортзалі і бару таксама злучаныя з інтэрнатам, хаця і месьцяцца ў іншых карпусах. Ёсьць трэнажорная заля, заля для настольнага тэнісу. На кожным паверсе знаходзяцца пакоі самападрыхтоўкі.

Плацяць 15 тысяч штомесяц. Каб атрымаць інтэрнат, трэба мець пэўныя ільготы.

БНТУ

Інтэрнат №4 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага унівэрсытэта. Хм, нядрэнна разьмясьціліся - проста на цэнтральным праспэкце.

Інтэрнат №4 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага унівэрсытэта

Інтэрнат №4 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага унівэрсытэта

Вельмі доўгі калідор.

Інтэрнат №4 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага унівэрсытэта

На паверсе дзьве кухні, дзьве умывальні.

Інтэрнат №4 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага унівэрсытэта

Інтэрнат №4 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага унівэрсытэта

На калідорах вісяць дынамікі. Хлопцы распавядаюць, што раніцай камэндант у мікрафон будзіць студэнтаў: "Пад'ём! Пара на заняткі."
Пакой сярэдніх памераў. Жывуць тут тры чалавекі.

Інтэрнат №4 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага унівэрсытэта

Падтрымліваць форму можна ў трэнажорнай залі.

Інтэрнат №4 Беларускага нацыянальнага тэхнічнага унівэрсытэта

Хлопцы скардзяцца, што ў інтэрнаце мала дзяўчынаў. Ну, тэхнічная ВНУ усё ж.

Пражываньне ў інтэрнаце каштуе 15 тысяч штомесяц. Пры засяленьні зьвяртаюць увагу на ільготы. Але хлопцы кажуць, што сытуацыя ня вельмі напружаная, і на другім курсе засяляюць усіх жадаючых.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0968 seconds.