Папа Бо ладзіць чацьверты фэст «Можна!» і адкрывае новы музычны лэйбл

16 сьнежня ў менскім клюбе RE:PUBLIC пройдзе легендарны фэстываль актуальнай беларускай музыкі «Можна!», у рамках якога адбудзецца прэзэнтацыя новага праекта, запушчанага канцэртна-прадусарскім агенцтвам BOpromo — адкрыцьцё незалежнага музычнага лэйблу Belarus Outside production (BOpro).

Сьвяточную ноч запоўняць выступленьні артыстаў, якія з задавальненьнем прадставяць творчы твар маладой музычнай Беларусі. Яны — ня з тых, чые трэкі рэгулярна круцяцца па радыё, але, тым ня менш, іх канцэрты зьбіраюць поўныя залі і клюбы, а міжнародныя гастролі прымушаюць замежных знаўцаў цікавага ўспрымаць Беларусь як містычны аазіс музычнай аўтэнтыкі. Акрамя сапраўдных творцаў актуальнай беларускай музыкі, у гэтым годзе ў фэстывалі прымуць удзел і сьвежыя для «Можна!» калектывы. Таксама, у самы разгар ночы прадставяць свае новыя праекты выдатныя і ўжо даўно любімыя публікай сьпявачкі — Бенька (кабарэ бэнд «Серебряная Свадьба») і Руся (AKANA, Indiga).

Кассиопея
Пра тое, як у Менску было «Можна» ў мінулым годзе — у нашым рэпартажы.

Фэстываль актуальнай беларускай музыкі «Можна!» зьяўляецца своеасаблівым зрэзам альтэрнатыўнай сцэны Беларусі, якая працягвае скараць сусьветныя клюбныя і фэстывальныя пляцоўкі і правакаваць прэсу зьвяртаць на сябе актыўную ўвагу. У гэтым годзе фэстываль «Можна!» пройдзе ўжо чацьвёрты раз зь ініцыятывы і пры непасрэднай падтрымцы менскага канцэртна-прадусарскага агенцтва BOpromo. Да гэтага ён праводзіўся 2 разы ў маскоўскім клюбе IKRA: у 2008 годзе пры ўдзеле прадусарскай гуказапісвальнай кампаніі «Снегири-музыка» і інфармацыйнай падтрымцы часопіса «Афіша» — пасьля яго правядзеньня ў расійскай прэсе фэстываль назвалі «доўгачаканым прарывам беларускай музыкі на расійскую сцэну»; і ў 2009 годзе пры падтрымцы партала openspace.ru, які да фэстывалю выпусьціў зборнік беларускай актуальнай музыкі «Можна!», а таксама сабраў у 2010 годзе поўны менскі клюб «Рэактар».

Фэст пачнецца 16 сьнежня ў 20.00 і працягнецца да 17 сьнежня 6.00.

Удзельнічаюць:

  • «Кассиопея»
  • Gurzuf
  • «Нагуаль»
  • Бенька и оркестр минималистов-дОдОистов «дОдО»
  • Wasp’n’Hornet
  • Rockerjoker
  • Lilac
  • Botanic Project
  • Pause support: Deech, Stereobeavеrs
  • Video-support: Vj Plaha (BY), Vj Katafot (Lt-BY)

Клюб RE:PUBLIC (Менск, ст.м. Кунцаўшчына, вул. Прытыцкага, 62). Квіткі: 70000 – папярэдне (в касах городу), 80000 – на ўваходзе ў дзень імпрэзы, 100000 – месца за столікам (колькасьць абмежаваная). Дадатковая інфармацыя +37529-678239 (Velcom), +37529-8782399 (МТС).

23:00, 07/12/2011 | Анонсы |
Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.083 seconds.