Марсіяне ў Менску: рэпартаж з канцэрту 30 Seconds to Mars

Прадказальная плынь з энэргіі ды эмоцый, атмасфэра шчасьця ды сьвята — такім пабачылі прыхільнікі канцэрт 30 Seconds to Mars ў Менску 4 лiстапада.

Да вечаровага выступу некаторыя фанаты пачалі рыхтавацца ў 6 гадзін раніцы. У 12 дня ужо былі прыкметныя чэргі да дзьвярэй Палацу спорту з Эшэлона (так сябе клiчуць фанаты групы).

З кожнай гадзінай людзей ля сцэн Палацу спорту станавілася ўсё больш і больш.

Нехта змог сфатаграфавацца і ўзяць аўтограф у басіста групы Ціма Кэлэхера (Tim Kelleher). У той час, калi частка фанатаў стаяла ў чарзе на канцэрт, самыя адданыя верылі ў посьпех каля гатэля Crowne Plaza. Посьпех наступіў для некаторых — у выглядзе аўтографа Джарэда Лета.

Канцэрт пачаўся своечасова. Яго адкрывала фінская група TV Off. Хоць аўдыторыi разагрэў ня быў патрэбны, сьпявалі яны выдатна і падрыхтавалі залю да доўгачаканага шоў.

А сам жа выступ 30 Seconds to Mars прайшоў на ўзроўні. Увесь час Джарэд падбадзёрваў публіку сваімі «вострымі» выразамі ў тым ліку ня толькі па-ангельску. Прагучала яго знакамітая фраза на русейскай - «Чего стоишь как дуб?».

Шэнан Лета (барабаншчык групы) меў рацыю, калі пасьля канцэрту напісаў у сваім твітэры, што публіка была гатовая да сустрэчы. Сапраўды, заля сьпявала, не змаўкаючы.У некаторыя момант вакаліст 30 Seconds to Mars нават відавочна зьдзіўляўся беларускім фанатам.

Менскі канцэрт быў трэцім запар у рэгіёне , таму ўсё ж пэўная стомленасьць гурта адчувалася, але гэта не замінала атрымліваць асалоду фанатам.

Плэйліст складаўся ў асноўным з трэцяга альбома «This is war», алё не абыйшлося канешне і без больш старых песень, якія традыцыйна лепей успрымаюцца фанатамі за новыя. Вельмі пацешыла акустычнае выкананьне «The Kill».

Фанаты гурта плянавалі шмат флэшмобаў. Напрыклад хацелі перад канцэртам прасьпяваць песьню «Vox Populi», падняць плякаты на «Kings and Queens». На жаль, нічога правесьці не змаглі. Адзінае, танцпол і фан-зона змаглі разам сесьці на песьні L490.

Станоўчых эмоцый марсіяне падарылі беларускім фанатам прынамсі на год наперад.

Каментары праз FACEBOOK



 
In 0.0757 seconds.